Помнік воінам-інтэрнацыяналістам — помнік у Бабруйску, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Сацыялістычнай і Інтэрнацыянальнай. Устаноўлены ў гонар воінаў-бабруйчан, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў розных краінах свету. Адкрыты ў 1998 годзе. Аўтар праекта Э. К. Агуновіч, скульптар — У. Слабодчыкаў.
Апісанне Помнік выкананы з бронзы і граніту. На гранітным падножжы помніка размешчана зорка, паміж прамянямі якой выбіты прозвішчы 17 воінаў, на іншым баку падножжа — назвы краін, у якіх воіны-землякі выконвалі інтэрнацыянальны абавязак: Егіпет, Паўночная Карэя, В’етнам, Афганістан. Да кампазіцыйнага цэнтра прымыкаюць скульптурныя выявы 6 жаночых фігур, якія смуткуюць па загінуўшых родных. Над іх галовамі ўзносяцца ў неба касмічныя зоркі, як сімвал неўміручасці загінулых.
Літаратура Памятник воинам-интернационалистам // Историко-культурное наследие Бобруйска . — Бобруйск, 2006. — С. 20.
Катэгорыя:Помнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Помнікі Бабруйска Катэгорыя:1998 год у Бабуйску Катэгорыя:Творы Эдуарда Агуновіча Катэгорыя:Творы Уладзіміра Слабодчыкава Катэгорыя:Сацыялістычная вуліца (Бабруйск) Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Бабруйск)