Ігба (саманазва Ndị Ìgbò) — заходнеафрыканскі народ на паўднёвым усходзе Нігерыі. Агульная колькасць (2021 г.) — 30 591 600 чал.Igbo.
Продкі ігба аднымі з першых у трапічнай Афрыцы пачалі здабываць і апрацоўваць металы. У XVII — XIX стст. яны актыўна ўдзельнічалі ў трансатлантычным гандлі рабамі. Выхадцы з зямель ігба актыўна ўплывалі на фарміраванне культуры негрыцянскага насельніцтва Паўночнай Амерыкі і Вест-Індыі.
Паходжанне thumb|left|Ама Ігба на карце Афрыкі На працягу XX ст. на аснове антрапалагічных назіранняў і абрывістых вусных паданняў саміх ігба было высунута некалькі тэорый іх паходжанняKatharine Slattery, The Igbo People - Origins & History. Усе яны былі заснаваны на гіпотэзе аб міграцыі з розных рэгіёнаў у Ама Ігба, сучасную тэрыторыю, населеную гэтым народам, і паступовай узаемнай асіміляцыі. У позніх легендах ігба таксама паведамлялася пра Ігба Нгіды, прабацьку народа, які жыў у гістарычны час. Аднак археалагічныя раскопкі ў Ама Ігба паказваюць, што яго насельніцтва вырабляла кераміку, падобную на сучасныя пасудзіны ігба, ужо каля 2500 гадоў таму. Генетычныя даследаванні пачатку XXI ст.Little genetic differentiation as assessed by uniparental markers in the presence of substantial language variation in peoples of the Cross River region of Nigeria падцвярджаюць блізкасць ігба да іншых народаў рэгіёна.
Адной з прычын ранніх міграцый старажытных людзей у Ама Ігба былі прыродныя багацці, у тым ліку запасы металаў. Здабыча волава пачалася ў IX ст. да н. э. Археолагі знайшлі старажытныя рудні, дзе здабывалі цынк, гематыт, свінец, медзьNigeria’s Archaeological Heritage: Resource Exploitation and Technology. Важную ролю ў кансалідацыі насельніцтва адыграла тэакратычная дзяржава Нры, створаная ў 948 г.Kingdom of Nri – the history of Nigeria Да XV ст., калі ігба пачалі кантактаваць з партугальцамі, яны стварылі шэраг іншых дзяржаў. У некаторых з іх дамінавалі рэспубліканскія формы кіравання.
У канцы XIX — пачатку XX ст. Ама Ігба трапіла ў залежнасць ад Вялікабрытаніі, а ў 1961 г. увайшла ў склад Нігерыі. Далейшай кансалідацыі ігба садзейнічалі з’яўленне інтэлектуалаў, што з’яўляліся носьбітамі ідэй нацыяналізму, супольная антыкаланіяльная барацьба і спроба стварэння самастойнай дзяржавы Рэспубліка Біяфра.
Супольная назва ігба выкарыстоўваецца з XVIII ст. Этымалогія гэтага слова заставецца спрэчнайLanguage Learning: Igbo. Мяркуецца, што яно можа значыць «народ», «абаронцы» або нават паходзіць ад слова onigbo («раб»). У якасці саманазвы ігба канчаткова замацавалася толькі ў XX ст.
Культура
Матэрыяльная культура thumb|Сядзіба. Фота 1967 г. Ігба здаўна займаюцца земляробствам. Для забеспячэння харчам яны вырошчваюць пераважна клубневые культуры, бананы, кукурузу, гародніну. У XIX ст. асноўнай таварнай культурай стала алейная пальма. Жывёлагадоўля з-за недахопу пашы і эпізаотый мае выключна дадатковае значэнне, абмежавана трыманнем дробнай жывёлы, часцей свойскай птушкі. Адсутнасць цяглавых жывёл прывяла да распаўсюджання ручной сельгаспадарчай вытворчасці. Мужчына лічыцца адказным за апрацоўку асноўнай часткі палеткаў, жанчыны атрымоўваюць дадатковы «жаночы ўраджай»Igbo - Economy. Найчасцей на палетках працуе ўся сям'я, у тым ліку і дзеці.
Відавочна, што ўжо ў старажытнасці ў якасці асобнага рамяства вылучылася здабыча і апрацоўка металаў. Да XIX ст. металургія ператварылася ў найбольш спецыялізаваную вытворчасць. Акрамя таго, вядомы такія прафесійныя рамёствы як ткацтва і ганчарстваJoseph C. Chukwu, Traditional Igbo Economy: Challenges to Growth and Development. Важную ролю ў развіцці грамадства адыгрывае гандаль. З XVII ст. да першай траціны XIX ст. ігба актыўна ўдзельнічалі ў трансантлантычным гандлі рабамі. Пазней — гандлі алеем, спецыямі і драўнінай.
Традыцыйныя паселішчы ігба ўяўляюць сабою сямейныя і родавыя комплесы з некалькіх хацін ulo aja oto, злучаных разам. Яны схаваны за тынам з цыновак і трыснягу. Сцены будуюцца з гліны. Дахі каркасныя, з нахіламі, крытыя саломай і пальмавым лісцем. Комплекс уключае жылыя пакоі, якія падзяляюцца на мужчынскія і жаночыя, а таксама вялікі пакой obi для сустрэч і супольных рытуалаў.
Народная вопратка вельмі змянілася за некалькі стагоддзяў. У нашы дні яе апранаюць пераважна на вяселле, яна развіваецца пад моцным уплывам еўрапейскай моды. У далёкім мінулым чырвоныя часткі вопраткі насілі толькі правадыры, былі шырока распаўсюджаны насцегнавыя повязі, упрыгожаныя бісерам з ракавін. У нашы дні вопратку шыюць з раслінных тканін akwete, якія вырабляюць у аднайменнай мясцовасці на ручных станкахAkwete cloth: An Igbo textile art. Мужчынскае адзенне складаецца з кашулі isiagu і капелюша agwu. Жаночая вопратка ўключае блузу з аб'ёмнымі рукавамі, дзве накідкі і хустку. І мужчыны, і жанчыны ўпрыгожваюцца пацеркамі.
Кухня ігба ўключае мноства страў з клубневых культур. Прычым, выкарыстоўваюцца не толькі клубяні, але часцяком і іх лісце. Так, ялкаватае лісце ямса дадаецца ў салату, спалучаецца з арэхамі і спецыямі. Рыс і іншае збожжа ўжываюцца пераважна дзецьмі, дарослыя называюць іх «птушынай ежай»The Igbo traditional food system. Мяса і рыбу ядуць пераважна варанымі, дадаюць іх у супы, поліўкі і салаты. Суп — асноўная ежа ў сельскай мясцовасці. Традыцыйны алкагольны напой — пальмавае віно. Гарадскія жыхары таксама любяць піва.
Грамадства thumb|Жанчыны ігба, пачатак XX ст. Ужо ў дакаланіяльны перыяд грамадства ігба было стратыфікаваным. Вылучаліся наступныя пласты насельніцтваSOCIAL CONTROL IN PRECOLONIAL IGBOLAND OF NIGERIA: Асабіста свабодныя nwa-afo і diala Рабы ohu Выгнаннікі osu
Выгнаннікамі станавіліся тыя, хто здзейсніў найбольш пагарджальныя злачынствы накшталт забойства сваякоў, інцэста, знявагі да багоў. Яны ператвараліся ў недатыкальных, ніжэй па статусу, чым рабы. Толькі ў некаторых выпадках выгнаннікі атрымоўвалі заступніцтва ў іншых абшчынах, але пры гэтым ператвараліся ў рабоў. Колькасць апошніх таксама папаўнялася за лік меней небяспечных злачынцаў, ваеннапалонных і дзяцей рабоў. Часам свабодныя бацькі прадавалі ў рабства сваіх дзяцейSlavery among the Igbo. У Ама Ігба рабы складалі асобны пласт грамадства. Яны не маглі ўступаць у шлюб са свабоднымі, іх статус перадаваўся па спадчыне. Нават, калі гаспадар даваў рабу волю, ён у вачах астатніх свабодных усё роўна заставаўся рабом і мог у любы час быць вернуты ўладальніку. Некаторыя рабы жылі і працавалі ў сядзібах гаспадароў, але значная частка мела свае надзелы і сядзібы. Здараліся выпадкі, калі рабы багацелі і набывалі сваіх рабоў. Тым не меней, іх правы заставаліся вельмі абмежаванымі. Характэрна, што нават у нашы дні, калі рабства даўно адменена, нашчадкі рабоў працягваюць пакутваць ад знявагіNigeria's slave descendants prevented from marrying who they want. У XVII — першай траціне XIX стст. многія рабы прадаваліся еўрапейскім гандлярам і вывозіліся імі за акіян. Канчаткова рабства было адменена пасля ўсталявання брытанскага каланіяльнага панавання.
У дакаланіяльны перыяд асноўнай палітычнай адзінкай была пашыраная тэрытарыяльная супольнасць. У некаторых выпадках яна магла займаць значную плошчу, так што ўяўляла сабою дзяржаву або канфедэрацыю абшчын. Усяго іх налічвалася 33. Кожная мела асобную назву. У большасці выпадкаў супольнасці кіраваліся радамі свабодных diala. Прычым, існавалі мужчынская і жаночыя рады, якія дзейнічалі самастойна. Брытанская каланіяльная адміністравцыя не ўлічыла гэтай акалічнасці і болей звяртала ўвагу на дзейнасць мужчынскіх рад. У выніку ў 1929 г. жанчыны ігба распачалі антыкаланіяльны выступ, што ўвайшоў у гісторыю пад назвай Ogu Umunwayi («жаночая вайна»)Korieh, Chima J., The land has changed: history, society and gender in colonial Eastern Nigeria. Меншасць супольнасцей мелі манархічную форму кіравання. Адначасова кіравалі мужчына-манарх obi і жанчына-манарх omuIgbo - Sociopolitical Organization. Знутры супольнасцей дзейнічалі мужчынскія і жаночыя карпарацыі. Яны фарміраваліся па ўзрастоваму, прафесійнаму, рытуальнаму прынцыпам. Прыналежнасць да іх давала дадатковы шанц да павелічэння сацыяльнага статусу. Мужчыны маглі атрымаць прэстыжныя тытулы Nze і Ozo, жанчыны — тытулы Omu, Ekwe і Lolo.
Асноўнай сучаснай грамадскай адзінкай з’яўляецца вялікая пашыраная сям'я. У сельскай мясцовасці яе існаванне абумоўлена ручной працай, калі патрабуюцца супольныя высілкі для апрацоўкі палеткаў. У гарадах — недахопам жылля і абмежаванымі магчымасцямі асобных чальцоў знайсці працу. Сем'і аб’яднаны родавымі калектывамі, што аб’ядноўваюць да 9 пакаленняў. Сваяцтва звычайна перадаецца па лініі бацькі. Аднак, калі муж не выплаціў сваякам жонкі выкуп, яго дзеці належаць да роду маці. Некаторыя тэрытарыяльныя групы вядуць адлік сваяцтва як па бацьку, так і па маціIgbo - Kinship. Шлюбы знутры рода забаронены. Да распаўсюджання хрысціянства шырока практыкавалася палігінія.
Прыкладное мастацтва Майстры ігба — выдатныя скульптары. Вылучаюцца надмагільныя статуі ikenga, якія вырабляюць з драўніны або металаў. Найстаражытнейшая металічная ikenga захавалася на могілках у вёсцы Іба Укву. Яна была адліта ў IX ст., мае антрапаморфныя рысы, прапорцыі адпавядаюць чалавечаму целуAfrican Art Museum. Вялікія ikenga належаць цэлым абшчынам і выстаўляюцца падчас святаў. Другі від статуй — невялікія alusi. Яны маюць рытуальны характар і знаходзяцца ў сямейных свяцілішчах. Металургі ўпрыгожвалі выявамі людзей, жывёл і фантастычных істот нават звычайныя пабытовыя рэчы — бронзавыя пасудзіны і масіўныя нажныя бранзалеты.
Другое распаўсюджанае мастацтва mbari — упрыгожванне гліняных сцен жыллёвых пабудоў і магільняў рэльефамі, скульптурамі і малюнкамі. Росквіт гэтага мастацтва прыйшоўся пераважна на першую палову XX ст. Дамы, упрыгожаныя mbari, прысвечаны традыцыйным бажаствам, але на выявах не толькі багі, а таксама мясцовыя выдатныя асобы, продкі, духі і г. д. Рэльефы і малюнкі таксама наносяць на сцены звычайных хацін, дзверы ўпрыгожваюць разьбой.
Ігба з даўніх часоў вырабляюць маскі, што выкарыстоўваюцца падчас святочных відовішчаў, прысвечаных мужчынскай ініцыяцыі. Лічыцца, што маска злучае чалавека са светам продкаў, адасабляе мужчын ад жанчын, палягчае міжгендарныя зносіныVICTOR IKECHUKWU UKAEGBU, THE COMPOSITE SCENE: THE AESTHETICS OF IGBO MASK THEATRE.
Музычнае мастацтва Фальклор ігба ўключае мноства песень, што ўмоўна падзяляюцца на мужчынскую і жаночую лірыку, рытуальныя і святочныя спевы, калыханкі, эпічныя гісторыі. Народныя танцы маюць рознае прызначэнне. Найбольш папулярны танец mmanwu суправаджае святочныя маскарадыTop 5 Traditional Dances of the Igbo Tribe of Nigeria. Роля жанчын у танцах вызначаецца іх шлюбным і сацыяльным статусамThe Igbo Dance Positioning in Nigerian Culture. Распаўсюджаныя музычныя інструменты: барабаны, флейта, гонг, клавішна-струнны ubo, дудкі odu mkpalo і okike, бразготкі. Адным з незвычайных музычных інструментаў з’яўляецца керамічны барабан uduIgbo musical instruments and their names Read more: https://www.legit.ng/1126026-igbo-musical-instruments-names.html, з дапамогай якога прайграюць басавыя гукі. Сярод ігба надзвычай папулярны розныя галіны сучаснай музыкі, у іх культурным асяроддзі склаліся такія музычныя напрамкі, як odumodu і ігба-хайлайф. Яны сумяшчаюць традыцыйныя заходнеафрыканскія і еўрапейскія матывы.
Літаратура Ігба маюць багаты вусны фальклор, прадстаўлены казкамі, легендамі, гістарычнымі паданнямі, прымаўкамі і г. д. У першай траціне XX ст. дзякуючы высілкам хрысціянскіх місіянераў пачалося навуковае вывучэнне мове ігба, была складзена граматыка, пачалося выкладанне пісьмовай мовы ў школах. У 1933 г. быў апублікаваны першы мастацкі твор Omenuko на мове ігбаOMENUKO. THE FIRST IGBO NOVEL by Pita Nwana. Пасля II Сусветнай вайны ўзнікла літаратура ігба на англійскай мове. Найбольш вядомыя пісьменнікі ігба: Чынуа Ачубэ, Эмануэль Чуквуды Эзэ, Флора Нвапа, Крыс Абані, Воле Шайінка і інш.
Мова