Цяглі́цы ту́лава чалавека, або Му́скулы ту́лава чалавека, або гутаркова: Мы́шцы ту́лава чалавека, — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, да якой адносяць усе папярочна-паласатыя цягліцы, акрамя цягліц шыі, галавы, верхніх і ніжніх канечнасцей, а таксама кардыяміяцытаў.
З пункту гледжання эмбрыягенезу цягліцы тулава можна падзяліць на дзве групы: уласныя цягліцы спіны, а таксама, так званыя, «цягліцы-чужаніцы». Уласныя цягліцы з'яўляюцца ў эмбрыягенезе раней, ляжаць вельмі глыбока (непасрэдна на костках восевага шкілета) і прыводзяць у рух, галоўным чынам, шкілет тулава і галавы. Цягліцы-чужаніцы пры развіцці зародка з'яўляюцца на тулаве пазней і таму знаходзяцца на паверхні яго ўласнай мускулатуры. Функцыянальна цягліцы-чужаніцы адрозніваюцца ад уласных цягліц тым, што звязаныя пераважна з працай верхніх канечнасцей, хаця здольныя пры пэўных умовах прыводзіць у рух тулава і галаву. Уласныя цягліцы тулава знаходзяцца ва ўсіх яго абласцях, а цягліцы-чужаніцы тулава — на грудзях і спіне.
Зрэшты, традыцыйна ў вышэйшых і сярэдніх медыцынскіх навучальных установах цягліцы тулава падзяляюць на адпаведныя групы:
Цягліцы спіны; Цягліцы грудзей; Дыяфрагму; Цягліцы жывата.
Цягліцы спіны Цягліцы спіны (mm. dorsi) падзяляюць на паверхневыя і глыбокія (цягліцы пазваночніка).
Паверхневыя цягліцы спіны ВыяваНазва (часткі, брушкі)ПрымацаваннеКровазабеспячэннеІнервацыяФункцыяЗаўвагіПачатакКанецТрапецападобная цягліца ()Сыходная частка ()Вонкавы патыліцавы выступ (), верхняя каркавая лінія (), каркавая звязка (), надвосцевыя звязкі () ўсіх грудных пазванкоў ()Восць лапаткі (), акраміён (), акраміяльны канец ключыцы ()Папярочная артэрыя шыі (), патыліцавая артэрыя (), надлапаткавая артэрыя (), заднія міжрабровыя артэрыі ()Вонкавая галіна дадатковага нерва () і шыйныя нервы CII—CIV ()Пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупа; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок.Сухажыльныя пучкі цягліцы кароткія і толькі ў абсягу ніжніх шыйных і верхніх грудных пазванкоў, дасягаючы вялікай даўжыні, утвараюць ромбападобную сухажыльную пляцоўку. Між прымацаваннем узыходзячых пучкоў цягліцы і восцю лапаткі размяшчаецца невялікая падсухажыльная сумка трапецападобнай цягліцы (). Ля месца прымацавання трапецападобнай цягліцы да акраміёна, на заднявонкавай паверхні апошняга, залягае падскурна значных памераў акраміяльная падскурная сумка ().
: Папярочная частка ()Узыходная частка ()Найшырэйшая цягліца спіны ()Васцяватыя адросткі пяці-шасці ніжніх грудных пазванкоў (), усіх паясніцавых () і крыжавых пазванкоў (), пасярэдні крыжавы грэбень (), задні аддзел вонкавай губы падуздышнага грэбеня (), паверхневы лісток паясніцава-грудной фасцыі (), чатыры ніжнія рэбры ()Грэбень малога бугарка плечавой косці () Груднаспінная артэрыя, задняя агібальная артэрыя плечавой косці, задняя міжрабровая артэрыя ()Груднаспінны нерв () праз спіннамазгавыя сегменты (CVI–CVIII).Прыводзіць плячо да тулава і цягне верхнюю канечнасць назад да пасярэдняй лініі, ажыццяўляючы яе пранацыю. Пры зафіксаванай верхняй канечнасці набліжае да яе тулава або прымае удзел у перасоўванні ніжніх рэбраў уверх пры дыхальным руху, з'яўляючыся, гэткім чынам, дапаможнай дыхальнай цягліцай.Пачынаецца сухажыльным расцяжэннем. Вонкі ад сухажыльных пучкоў цягліцы, між імі і заднім краем вонкавай косай цягліцы жывата (), і ўнізе — падуздышнага грэбеня, утвараецца паясніцавы трохвугольнік (); дном (пярэдняй сценкай) з'яўляецца унутраная косая цягліца жывата (). Вышэй за гэты трохвугольнік размяшчаецца невялікі ромбападобны ўчастак, прыкрыты ззаду найшырэйшай цягліцай спіны і абмежаваны зверху XII рабром і ніжнім краем ніжняй задняй зубчастай цягліцы (), медыяльна — цягліцай, выпростваючай пазваночнік (), латаральна — верхнім краем унутранай косай цягліцы жывата; дно яго (пярэднюю сценку) складае апанеўроз папярочнай цягліцы жывата ().
Катэгорыя:Міялогія Катэгорыя:Апорна-рухальны апарат Катэгорыя:Мышачная сістэма