Агранамічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Агульныя звесткі Факультэт з’яўляеца найстарэйшым, створаны ў 1919 годзе. У 2022 аб’яднаны з аграэкалагічным факультэтам у агратэхналагічны факультэт БДСГА.

Выпускнікі агранамічнага факультэта паспяхова працуюць у навукова-даследчых інстытутах, на вопытных станцыях, дзяржаўных сортавыпрабавальных станцыях, у інспекцыях па насенняводству, каранціну і ахове раслін, на прадпрыемствах, якія вырабляюць арыгінальнае, элітнае і рэпрадукцыйнае насенне раянаваных гатункаў вырошчвальных культур, у сельскагаспадарчых арганізацыях, а таксама арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Каля чвэрці выпускнікоў гэтых спецыяльнасцяў звязваюць сваю далейшую дзейнасць з навуковымі даследаваннямі — яны паспяхова працуюць у інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Сярод вядомых выпускнікоў дадзенага факультэта А. А. Папкоў і М. І. Русы; акадэмікі С. Г. Скарапанаў, П. І. Альсмік, С. І. Грыб, У. П. Самсонаў, В. М. Шлапуноў, Л. В. Кукраш.

На кафедрах факультэта працавалі 6 дактароў навук, прафесараў, 32 кандыдаты навук. Больш за 85 % выкладчыкаў мелі вучоныя ступені. Кафедры мелі лабараторыі, аснашчаныя сучасным абсталяваннем, камп’ютарныя класы.

Спецыяльнасці На дадзеным факультэце вялася падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці (вочна і завочна) «аграномія» (у тым ліку скарочаны тэрмін навучання), а таксама «селекцыя і насенняводства».

Кафедры ў 2019 годзе Батанікі і фізіялогіі раслін Земляробства Раслінаводства Селекцыі і генетыкі Кормавытворчасці і захавання прадукцыі раслінаводстваГлавная / Факультеты / Агрономический факультет / Кафедры

Дэканы

А. У. Ключароў (1925—1928) Яўген Кузьміч Аляксееў (1928—1930) Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч (1938-?) Пётр Нікіціч Пратасевіч (1945—1947)Протасевич, Петр Никитич (зоотехния ; 1886—) Сяргей Сцяпанавіч Захараў (1950—1951) Аляксандр Арсенавіч Калікінскі (1951—1962) Анатолій Уладзіміравіч Каліноўскі (1962—1964)Калиновский, Анатолий Владимирович (кандидат сельскохозяйственных наук) Віктар Сцяпанавіч Шавялуха (1964—1965) В. І. Гарбацікаў (1965—1971) Рыгор Платонавіч Солапаў (1971—1972)Григорий Платонович Солопов Пётр Мяркур’евіч Шарснёў (1972—1984)Шарснёў, Пётр Мяркур’евіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук; аграномія ; 1932—2005) Мікалай Рыгоравіч Ануфрэйчык (1984—1989)Ануфрэйчык, Мікалай Рыгоравіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук; ахова раслін; нар. 1941) А. С. Курляндчык (1989—1991) Васіль Іванавіч Качурка (1993—2004) Аляксандр Аляксеевіч Шалюта (2004—2011) Міхаіл Міхайлавіч Волкаў (2011—2012) Наталля Аляксандраўна Дуктава (2013—2014) Максім Валянцінавіч Патапенка (2014—2015) Сяргей Іванавіч Трапкоў (2015—2019) Наталля Аляксандраўна Дуктава (2019—2022)

Крыніцы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2022 годзе

Катэгорыя:Факультэты БДСГА