Анатоль Аляксеевіч Азольскі (; ) — рускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 27 ліпеня 1930 года ў Вязьме у сям’і вайскоўца.
Скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе (цяпер Санкт-Пецярбургскі ваенна-марскі інстытут). У 1952—1954 гадах служыў марскім афіцэрам — карабельным артылерыстам, затым працаваў у Кунцаўскім марскім клубе ДТСААФ, быў камандзірам тральшчыка пры выратавальнай станцыі на Маскве-рацэ, пазней да 1965 года працаваў інжынерам на прадпрыемствах Масквы.
Памёр 26 сакавіка 2008 года. Пахаваны ў Маскве на Хаванскага могілках (цэнтральная тэрыторыя, участак 34і).
Творчасць Першае апавяданне было надрукавана ў 1965 годзе. У 1968 годзе часопіс «Новый мир» анансаваў яго раман «Сцяпан Сяргеевіч». Але, двойчы адхілены цэнзурай, ён з’явіўся ў часопісе толькі ў 1987 годзе. Тады ж часопіс «Знамя» надрукаваў іншы яго раман — «Зацяжны стрэл» («Мора Манцавых»). З тых часоў А. Азольскі быў сталым аўтарам часопісаў «Новый мир», «Дружба народов», «Знамя», «Континент». У 1997 годзе за аповесць «Клетка» А. Азольскаму была прысуджана Букераўская прэмія. Акрамя таго, публікацыі А.Азольскага адзначаны прэміямі часопісаў «Дружба народов» (1999) і «Новый мир» (2000).
Азольскі быў членам Саюза пісьменнікаў СССР, Рускага ПЭН-цэнтра, членам міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў баталістаў і марыністаў. Яго раманы, аповесці і апавяданні перакладзены на нямецкую, польскую, эстонскую і кітайскую мовы. У крытыцы адзначалася ўменне Азольскага стварыць авантурнае апавяданне на матэрыяле савецкай эпохі, адкрыццё ім новага тыпу персанажа — гераічнага адзіночкі, які адстойвае сваё права на жыццё ў сітуацыі, якая пагаршаецца, справакаванай ідэалогіяй абсурду. Расійскі літаратурны крытык Яўген Ярмолін праводзіў паралелі паміж прозай Азольскага і літаратурай абсурду, творамі Грэма Грына. Па творах А. Азольскага знятыя папулярныя фільмы і серыялы: «Дыверсант», «Забыты», «Сцяпан Сяргеевіч», «Невядомыя старонкі з жыцця выведніка». Азольскі пісаў і друкаваўся да канца жыцця — у лютаўскім нумары часопіса «Новый мир» за 2008 год апублікавана яго аповяданне «Перадапошнія дзянькі».
Бібліяграфія
Раманы і аповесці «Сцяпан Сяргеевіч» (1968—1987). Раман. Экранізаваны Ў 1989 годзе — «Сцяпан Сяргеевіч» (Беларусьфільм) «Легенда пра Траўкіна» (1976—1984). Раман. «Зацяжны стрэл» («Мора Манцевых») (1987). Раман. «Лішні» (1988). Аповесць. Экранізавана Ў 1990 годзе — «Невядомыя старонкі з жыцця разведчыка». «Параход» (1989). Аповесць. «Недакуркі» (1992). Аповесць. «Нара» (1994). Аповесць. «Пошукі абсалюту» (1995). Аповесць. «Клетка» (1996). Аповесць. «Вайна на моры» (1996). Аповесць. «Жаніцьба па-балтыйскі» (1997). Аповесць. «Аблдрамтэатр» (1997). Аповесць. Экранізавана Ў 2011 годзе — тэлесерыал «Забытыя». «Труба» (1997). Аповесць. «Лапушок» (1998). Раман. «Кроў» (1999). Раман. «Патрыкееў» (1999). Аповесць. «Манахі» (2000). Раман. «ВМБ» (2001). Аповесць. «Дыверсант» (2002). Раман. Экранізаваны Ў 2004 годзе — тэлесерыял «Дыверсант», у 2007 годзе быў зняты тэлесерыял «Дыверсант. Канец вайны», а ў 2020 годзе — «Дыверсант. Крым». «Белая ноч» (2003). Аповесць. «Глаша» (2003). Аповесць. «Кандыдат» (2004). Аповесць. «Палкоўнік Растоў» (2006). Раман. «Афанасій» (2007). Аповесць. «Маргара, або Расстраляйце мяне на досвітку» (2007). Аповесць. «Старонні» (2007). Раман.
Апавяданні «Гэтая праклятая вайна» (1965). «Берлін-Масква-Берлін» (1994). «Хто забіў Кірава. Вопыт хатняга расследавання» (1994). «Мастацтва кіно» (1996). «Гутарка» (1996). «Сёе-тое пра сябе» (1997). «Гейнц Гудэрыян, Мікалай Грабёнкін і іншыя» (1997). «Палёт да сонца» (1997). «Атамная хвароба» (1998). «Магіла на Увядзенскіх могілках» (1999). «Нясціплае зачараванне лінкораў» (1999). «Пацукі» (1996). «Вялікі тэрор» (1998). «Свабода і роўнасць» (1998). «Настаўнік» (2000). «Ідэалісты» (2000). «Мужчына і жанчына» (2000). «Высокая літаратура» (2002). «Севастопаль і далей» (1989—2003). «Сувязнік Ракасоўскага» (2004). «Смерць Кірава. Каментар да стрэлу» (2004). «Не забі» (2004). «Несумленны танкіст» (2004). «Бізнес» (2005). «Іосіф і яго браты» (2007). «Вайна без вайны» (2007). «Перадапошнія дзянькі» (2008).
Узнагароды прэмія «Рускі Букер» (1997) за раман «Клетка».
Зноскі
Літаратура Латынина А. Запоздавшие. (1987) Лазарев Л. Освобождаясь от ответственности. (1987) Войскунский Е. Шинель из адмиральского драпа. (1988) Евгений Ермолин. Жизнь на нелегальном положении. Авантюристы советской эпохи в прозе Анатолия Азольского. — Лит. газета. 1996. № 35 Мильдон В. Всё живое — из клетки. (1997) Ремизова М. Зрячий одиночка среди послушных слепцов. (1997) Елисеев Н. Азольский и его герои. — «Новый мир». 1997. № 8. Немзер А. Взгляд на русскую прозу в 1996 году. Азольский и его герои. — «Дружба народов». 1997. № 2. Немзер А. Литературное сегодня. О русской прозе. 90-е. Второе рождение. А. Азольский. — М.: Новое литературное обозрение, 1998. Костырко С. Анатолий Азольский. Кровь. Роман. («Новый мир» 1999 № 8) Инна Булкина. Анатолий Азольский: Диверсант. — «Знамя». 2006. № 10. Огрызко В. Лучший авантюрный писатель. — Литературная Россия. 2007. № 40. Евгений Ермолин. Последние классики. М.: Совпадение, 2016. — ISBN 978-5-903060-36-2.
Спасылкі Евгений Ермолин. О литературе 90-х Евгений Ермолин. Люди бездны (О прозе Анатолия Азольского) Евгений Ермолин. Одинокий герой. Памяти Анатолия Азольского
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Хаванскіх могілках