Вядомыя ўраджэнцы Вільні:
__NOTOC__
А Леў Майсеевіч Абеліёвіч (1912—1985) — беларускі савецкі кампазітар. Адам Фердынанд Адамовіч (1802—1881) — вучоны-медык. Аўдронюс Ажубаліс (нар. 1958) — літоўскі журналіст, дзяржаўны дзеяч. Станіслаў Александровіч (1931—2015) — польскі гісторык. Рагнеда Вікенцьеўна Аляхновіч (1931—2013) — беларускі педагог, грамадская дзяячка. Францішак Аляхновіч (1883—1944) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст. Міхал Эльвіра Андрыёлі (1836—1893) — мастак і ілюстратар. Андрэй Альгердавіч (каля 1320—1399) — князь пскоўскі, князь полацкі, некаторы час тытулаваўся вялікім князем полацкім і вялікім князем рускім. Марк Мацвеевіч Антакольскі (1843—1902) — знакаміты скульптар-рэаліст.
Б Зоя Францаўна Бальшакова (1912—1996) — беларуская савецкая спартсменка і трэнер па веласіпедным і канькабежным спорце. Андрэй Васілевіч Бандарэнка (нар. 1955) — беларускі кампазітар, педагог. Пётр Барташэвіч (1914—1991) — беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч. Артур Бартэльс (1818—1885) — графік, паэт-песеннік.
В Аляксандр Львовіч Вернікоўскі (1884—1984) — праваслаўны святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог.
Г Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі (1875—1963) — літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і музычны педагог. Леанід Галяк (1910—1980) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст. Ларыса Паўлаўна Гарбачова (нар. 1949) — беларускі архітэктар. Людас Гіра (1884—1946) — літоўскі паэт, драматург, літаратурны крытык, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Д Бірута Адольфаўна Дакальская (1916—1996) — беларуская актрыса. Іван Іосіфавіч Дружалоўскі (1905—1990) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970), рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута (1934—1936). Артурас Дубоніс (нар. 1962) — літоўскі гісторык і метрыкант.
Ж Альберт Жамет (1821—1877) — віленскі мастак-пейзажыст, сцэнограф.
З Уладзімір Паўлавіч Забела (1939—2021) — беларускі рэжысёр.
І
К Тадэвуш Канвіцкі (1926—2015) — польскі пісьменнік і кінарэжысёр. Антон Іосіфавіч Каменскі (1860/1861—1933) — ілюстратар, графік і жывапісец. Данат Мікалаевіч Капуцкі (1899—1974) — грамадскі і гаспадарчы дзеяч. Лаймонас Кіселюс (нар. 1985) — літоўскі баскетбаліст. Людміла Іванаўна Краскоўская (1904—1999) — славацкі гісторык, археолаг, літаратар, дзеяч навукі, культуры і мастацтва беларускага паходжання. Алена Паўлаўна Кесарава (1910—1972) — фізіёлаг, доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1961).
Л Эдуард Анатолевіч Лобаў (1988—2023) — беларускі палітычны дзеяч, сустаршыня «Маладога Фронту».
М Леанід Аляксеевіч Маркевіч (1896—1980) — беларускі кампазітар, дырыжор.
Н
П Эмілія Плятэр (1806—1831) — беларуская фалькларыстка, удзельніца паўстання 1830—1831 гадоў. Альбіна Габрыэля Пузына (1815—1869) — літоўская польскамоўная паэтэса, пісьменніца і мемуарыстка.
С Алена Сакалова-Лекант (1891—1960) — беларуская настаўніца, грамадская дзяячка.
Т
Ф Пінхас Шаевіч Фрыдберг (нар. 1938) — радыёфізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1980).
Х Юсуф Хваджа Хамід (нар. 1936) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі і фармацэўтыкі, бізнесмен.
Ц Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч (1909—1978) — беларускі мастак.
Ч
Ш Яфім Паўлавіч Шлосберг (1906—1970) — гісторык.
Э
Ю Васіль Аляксандравіч Юшкевіч (1897—1951) — савецкі военачальнік беларускага паходжання.
Я
Катэгорыя:Постаці Вільні