Мікалай Васільевіч Ро́жын (; — ) — філосаф, доктар філасофскіх навук (1992), прафесар (1992).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Цёмнае (Нюксенскі раён, Валагодская вобласць, Расія). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1960 года вучыўся ў аспірантуры ўніверсітэта пры кафедры філасофіі і логікіИстория БГУ. Сотрудники БГУ — участники Великой Отечественной войны і працаваў тут на пасадзе дацэнта да 1973 года. У 1973—1981 гадах у Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку і Вене. З 1981 года М. В. Рожын зноў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (дацэнт кафедры гісторыі філасофіі і логікі, з 1983 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навукова камунізму).
Памёр 12 сакавіка 1993 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па тэорыі пазнання, праблемах развіцця навукі, гісторыі філасофскай і эстэтычнай думкі ў Беларусі, еўрапейскай і амерыканскай філасофіі, аб’ектыўнай дакладнасці ведаў у філасофскіх канцэпцыях Новага і Найноўшага часу.
Сярод апублікаваных прац: З гісторыі эстэтычнай думкі Беларусі // Полымя. — 1965. — № 6. — С. 161—165. Газета «Северо-Западный край»: очерк общественно-политической, философской и эстетической позиции. 1902—1905 годы. — Минск: БГУ им. В. И. Ленина, 1970. Философские исследования / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский государственный университет; ред. Н. В. Рожин. — Мн.: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1970. Современная западная философия морали: (аналитическая традиция): учебно-методическое пособие по одноименному спецкурсу для студентов специальности 02.01 ― «Философия» / [Н. В. Рожин]. — Минск : БГУ, 1991. Проблема объективной достоверности знания в европейской философии (от Р. Декарта до Л. Витгенштейна) — Мн.: БГУ, 2001.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступеніВучоныя Беларусі. Рожын, Мікалай Васільевіч (доктар філасофскіх навук; 1926—1993) Медаль «За баявыя заслугі»Рожин Николай Васильевич // Проект Минобороны России «Дорога памяти» Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Рожын Мікалай Васільевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История БГУ. Сотрудники БГУ — участники Великой Отечественной войны Вучоныя Беларусі. Рожын, Мікалай Васільевіч (доктар філасофскіх навук; 1926—1993) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Рожин Николай Васильевич // Проект Минобороны России «Дорога памяти»
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Службовыя асобы ААН