Аляксандр Снегіроў (пры нараджэнні Аляксей Уладзіміравіч Кандрашоў; нар. , Масква) — рускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся 6 студзеня 1980 года ў Маскве.

Два гады вучыўся ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, скончыў Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў, магістр паліталогіі. Пасля вучыўся ў аспірантуры.

Падарожнічаў па Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы, працуючы смяцяром, афіцыянтам, будаўнічым рабочымЕ. Попов. Вступление // А. Снегирёв. Рассказы — «Знамя», 2006, № 7.

Друкаваўся ў часопісах «Знамя», «Октябрь», «Новый мир».

Вясной 2014 года браў удзел у пятым сезоне тэлевізійнага праекта «Паліглот» на канале «Культура», дзе ўдзельнікі вывучалі нямецкую мову.

З 2016 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Дружба народов».

Творы «Мае вершы» (2006, апавяданне), «Анталогія прозы дваццацігадовых» (2007, проза) «Як мы бамбавалі Амерыку» (2007, раман) «Нафтавая Венера» (2008, раман) «Мая малышка» (2009, раман) «Ганарыстасць» (2010, раман) «Пачуццё віны» (2013, раман) «Вера» (2015, раман) «Як жа яе клікалі?» (2015, раман)

Крытыка Пісьменнік Яўген Папоў адзначаў: «мяне ў яго творах прыцягнула тое, што Снегіроў спрабуе працаваць „па-над бар’ерамі“ авангардызма, „чарнухі“, лакавання, самалюбавання, макабры, папсы і іншай муці».

Узнагароды літаратурная прэмія «Дэбют» (2005), прэмія «Вянец» (2007), прэмія «Эўрыка» (2008), прэмія «Зорны білет» (2014), літаратурная прэмія «Рускі Букер» (2015) за раман «Вера».

Спасылкі Интервью Романа Богословского с писателем Александром Снегирёвым (21.5.2015)

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя