Лазар Артуравіч Рот (; — Беларусь у асобах і падзеях — Рот Лазар Артуравіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі) — вучоны, фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1977), прафесар (1977).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Курган. 21 жніўня 1941 года прызваны на вайсковую службуРотт Лазарь Артурович // Проект Минобороны России «Дорога памяти». Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў складзе 1-й і 2-й паветраных армій. У 1944 годзе скончыў Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію. З 1953 года працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце, дзе ў 1964—1992 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па статыстычнай тэрмадынаміцы, механіцы суцэльных асяроддзяў, біяфізіцы, праблемах падрыхтоўкі навуковых кадраў і інш. Стварыў метад умоўных размеркаванняў.
Сярод апублікаванага: Статистическая теория молекулярных систем. — М., 1979. За спиной двадцатый век. — Мн., 1999.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985) Медаль «За баявыя заслугі» (1951) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
Літаратура
Ротт Лазарь Артурович (1920—2006): биобиблиографический список / библиотека Белорусского государственного технологического университета; [сост. Т. В. Боровик, ред. О. В. Рабчинская]. — Минск: БГТУ, 2017. — 21 с. — (Основоположники научных школ БГТУ)
Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях — Рот Лазар Артуравіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Ротт Лазарь Артурович // Проект Минобороны России «Дорога памяти» Ротт Лазарь Артурович // «Память народа» — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР