Элен Фрыс (, — ) — шведская пісьменніца і феміністка. Першая шведка, якая атрымала ступень доктара філасофіі.
Біяграфія Элен Фрыс нарадзілася ў вёсцы Цёрнсфаль, у лене Кальмар у 1855 годзе. Яе бацькамі былі палкоўнік Патрык Канстанцін Фрыс і Беата Марыя Боргстрам. Замужам Элен не была і амаль усё жыццё пражыла з бацькамі. У Элен было слабое здароўе, таму яе вучыла мама дома. У 11 гадоў яна з маці паехала ў Швейцарыю для лячэння, дзе правяла 14 месяцаў.
У 14 гадоў Элен паступіла ў Стакгольме ў старэйшыя класы , заснаванай Карын Олін, затым вучылася ў . У далейшым Элен вучылася замежным мовам у Парыжы і Лейпцыгу, затым выкладала ў у 1875 — 1877 гадах.
У 1870 годзе шведскія ўніверсітэты былі адкрыты і для жанчын. У 1877 годзе Элен паступіла ва Упсальскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю, скандынаўскія мовы і паліталогію, атрымала стыпендыю. 31 мая 1883 года Элен стала першай шведкай, якая атрымала ступень доктара філасофіі. Затым у 1884—1886 гадах працавала выкладчыкам гісторыі ў , з 1885 года працавала ў , а з 1890 года стала яе дырэктарам.
Элен таксама прымала ўдзел у журналісцкай і палітычнай дзейнасці. З 1881 года ў газеце Tidskrift för hemmet, заснаванай Сафі Адлерспарэ, яна публікавала біяграфіі жанчын, была адной з рэдактараў гэтай газеты ў 1883—1885 гадах, а таксама пісала артыкулы для часопісаў Dagny, Framåt, Verdandi, Hemåt, Nya Idun, Stockholms Dagblad, Aftonbladet, а таксама для слоўніка Nordisk Familjebok.
У 1884 годзе Элен была адной з шасці заснавальніц фемінісцкага руху Fredrika Bremer-förbundet. У 1896 годзе ініцыявала стварэнне Svenska Kvinnors Nationalförbund («Шведскага жаночага савета») і стала адной з сузаснавальніца жаночага таварыства Nya Idun.
Элен Фрыс памерла ў 1900 годзе ад апендыцыту, была пахавана ў Стакгольме.
Літаратура Cederschiöld, Maria (nnnn). En banbryterska: skildringar från Ellen Fries' studentår i Uppsala: hennes bref och anteckningar samlade och utg. Stockholm. Ann-Sofie Ohlander, «Ellen Fries — 'Den djupaste tillfredsställelse jag har känt har varit vid skrivandet av historia'» I boken Promotionsfesten i Uppsala den 29 maj 2009 (Acta Universitatis Upsaliensis. Skrifter rörande Uppsala universitet. B. Inbjudningar 158.).
Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі