Сара Фрэдрыка Шэстрэм (швед. Sarah Fredrika Sjöström; нар. годзе, Рэнінгэ, камуна Салем, лен Стакгольм) — шведская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 2016 года, 8-разовая чэмпіёнка свету і 11-разовая чэмпіёнка Еўропы. Спецыялізуецца ў плаванні батэрфляем і вольным стылем на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраўSarah Sjöström (sarahsjo) у ТвітэрыLane 9 News Archive: FINA World Championships, Swimming: Flash! Sweden's Sarah Sjostrom Lowers World Record in 100 Fly .
Біяграфія Выйграла залаты медаль у сваім першым фінале сусветнага чэмпіянату ў Рыме ў 2009 годзе, а праз чатыры гады заваявала «золата» і «срэбра» у Барселоне.
Рэкардсменка свету на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем з 5 ліпеня 2014 года. Рэкардсменка свету на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем з 2 жніўня 2015 года. Экс-рэкардсменка свету на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у 2009—2012 гадах (захоўвае рэкорд Еўропы на гэтай дыстанцыі). Рэкардсменка Швецыі на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў вольным стылем, а таксама 100 метраў на спіне.
Прадстаўляла Швецыю на Алімпійскіх гульнях 2008, 2012 па і 2016 гадоў.
На чэмпіянаце свету 2019 года ў карэйскім Кванджу, 22 ліпеня, заваявала сярэбраны медаль на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, на фінішы саступіла Маргарэт Мак-Ніл 0,39 секунды.
Катэгорыя:Плыўцы Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па плаванні