Яўге́н Давы́давіч Чарство́й (,  — ) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1984)Чарствой, Яўген Давыдавіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1945). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997). Старшыня Беларускага навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэраталогіі чалавека, праблемах інфекцыйных захворванняў, марфалогіі шчытападобнай залозы.

У 2011 годзе Яўген Давыдавіч у сааўтарстве з прафесарам Міхаілам Канстанцінавічам Недзьведзем быў напісаны першы ў Беларусі нацыянальны падручнік па паталагічнай анатоміі для вышэйшых медыцынскіх устаноў адукацыі.

Я. Д. Чарствым апісаны і выдзелены ў якасці новай назалагічнай формы сіндром множных прыроджаных парокаў развіцця — ДК-, — які ў сусветнай літаратуры названы яго імем — Черствый Евгений Давыдович .

Грамадская дзейнасць Больш за 10 гадоў прафесар Я. Д. Чарствой быў галоўным паталагаанатамам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і шмат зрабіў па арганізацыі і ўдасканаленні паталагаанатамічнай службы рэспублікі, падрыхтоўцы кадраў.

Ён старшыня Беларускага навуковага таварыства паталагаанатамаў, член праўлення Міжнароднага саюза асацыяцый паталагаанатамаў, еўрапейскага таварыства дзіцячых паталагаанатамаў, савета па абароне доктарскіх дысертацый, рэдкалегіі часопіса «Здравоохранение».

Бібліяграфія Лекции по патологической анатомии. — Минск, 2006

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003 Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001 Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008

Катэгорыя:Патолагаанатамы СССР Катэгорыя:Патолагаанатамы Беларусі