Алена Віктараўна Сцяжкіна (; , Данецк, Украінская ССР) — украінская пісьменніца і гісторык.
Біяграфія Нарадзілася 28 лютага 1968 года ў Данецку ў сям’і дактароў. У 1985 годзе з адзнакай скончыла данецкую школу № 2 і паступіла на гістарычны факультэт Данецкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння універсітэта паступіла ў аспірантуру. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Культурныя працэсы ў Данбасе ў 1960 — пачатку 1990-х гадоў» і пачала працаваць на кафедры гісторыі славян гістарычнага факультэта Данецкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Паралельна ў якасці журналісткі і копірайтэра супрацоўнічала з газетамі, а таксама забаўляльнымі часопісамі Данецка. Артыкулы Алены Сцяжкінай публікаваліся ў газетах «Экспресс», «Московский комсомолец в Донбассе», «Аэронет», «День и ночь». У гэты ж час яна захапляецца літаратурнай дзейнасцю, публікуючы свае першыя творы ў раздзеле «Самвыдат» анлайн-бібліятэкі. Свае першыя творы яна публікуе пад псеўданімам Алена Юрская. Друкавалася ў часопісах «Крещатый Яр», «Натали», «День и ночь», «Знамя».
У 2003 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Жанчыны ў гісторыі ўкраінскай культуры другой паловы XX стагоддзя».
У 2014 годзе ў сувязі з узброеным канфліктам на ўсходзе Украіны з’ехала з Данецка.
З 2014 года з’яўляецца членам выканаўчага савета Украінскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клубаОлена Стяжкіна. Членкиня Виконавчої ради , членам праўлення Украінскай асацыяцыі даследчыкаў гісторыі жанчын (з 2014 года), членам Украінскай асацыяцыі вуснай гісторыіЧлени Асоціації . У 2014 годзе заснавала грамадскі рух «Дэакупацыя. Вяртанне. Адукацыя». Сузаснавальнік бюлетэня «Говорит Донбасс» (2014—2016).
Замужам, мае сына і дачку.
Бібліяграфія Великое никогда (Донецк, 1993) Кухонный вальс (Донецк, 2003) Купите бублики: Повести, рассказы (М.: ОЛМА, 2006) Ты посмотри на нее! (Киев: Факт, 2006) Фактор Николь: Повести и рассказы (М.: АСТ, 2009) Все так (М.: Астрель, 2012) Один талант (М.: АСТ, 2014) Журнальный зал. Елена Стяжкина. Список публикаций. На языке Бога (Єгупець, 2016, випуск 25) Розка (Харків: Фоліо, 2018) Смерть лева Сесіла мала сенс (Львів: Видавництво Старого Лева, 2021)
Узнагароды Руская прэмія (2013) за аповесці з цыкла «Адзін талент».
Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба Катэгорыя:Гісторыкі Украіны Катэгорыя:Журналісты Украіны Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя