Сціна Джэксан (, у дзявоцтве Олафсан (); 28 чэрвеня 1983, , Швецыя) — шведская пісьменніца, найперш вядомая сваім дэтэктывам «Срэбная дарога».

Біяграфія Сціна Олафсан нарадзілася і вырасла ў Шэлефтэа, горадзе на паўночным усходзе Швецыі. У 2002 годзе яна скончыла сярэднюю школу і праз два гады пераехала ў Стакгольм каб працягнуць навучанне. У 2006 годзе яна пераехала ў Дэнвер, штат Каларада, ЗША, дзе выйшла замуж за амерыканца Роберта Джэксана. Цяпер яна мае падвойнае грамадзянства і жыве з мужам у Дэнверы, дзе таксама вывучала права.

Яна дэбютавала як пісьменніца ў 2018 годзе крымінальным раманам «Срэбная дарога» (), які ў 2019 годзе атрымаў прэмію «Шкляны ключ». Раман распавядае гісторыю пра мужчыну, які шукае зніклую дачку ў шведскай правінцыі Вестэрботэн.

У 2020 годзе яна апублікавала раман «Ёдэсмарк» (), падзеі якога адбываюцца ў невялікай аднайменнай вёсцы непадалёк ад горада у шведскай Лапландыі.

Бібліяграфія 2018 — Silvervägen, выдавецтва (беларускае выданне — «Срэбная дарога», 2020. Пераклад Алены Казловай, выдавецтва Янушкевіч) 2020 — Ödesmark, выдавецтва Альберт Баньер

Прызы і ўзнагароды 2018 — Намінацыя на прэмію «Злачынства» (дэтэктыў года" за раман «Срэбная дарога» 2018 — Намінацыя на ўзнагароду за раман «Срэбная дарога» 2018 — (найлепшы крымінальны раман года) за раман «Срэбная дарога» 2019 — за раман «Срэбная дарога» 2019 — «Шкляны ключ» за раман «Срэбная дарога»

Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі