Ірына Варабей (нар. 15 кастрычніка 1959, Мінск, Беларусь) — беларуская мастачка, пісьменніца, перакладніца, журналістка, фатограф, стваральніца мастацка-дызайнерскай студыі Spirit of Belarus у Канадзе.

Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. Бацька — Пётр Варабей, журналіст, маці — Аляксандра Варабей, мнс БДУ.

З 1966 па 1976 вучылася ў сярэдняй школе № 24 горада Мінска.

У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры.

З 1980 па 1994 год працавала трэнерам па веславанню на байдарках СДЮШАР таварыства «Спартак».

З 1999 года эмігравала ў Таронта (Канада).

З 2001 года член Згуртавання Беларусаў Канады. З 2002 па 2009 уваходзіла ў Галоўную ўправу ЗБК. З 2006 па 2009 была Сакратаром Рады Таронтаўскай Парафіі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

У 2002 годзе прынятая ў Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Канадзе. З 2002 па 2017 была на пасадзе Сакратара БІНіМ.

З 2002 па 2009 была афіцыйным прадстаўніком Згуртавання беларусаў Канады ў грамадскай арганізацыі «Канадыйцы за Музей генацыду» (Canadians for a Genocide Museum). У 2006 г., 28 сакавіка ў Доме ўрада штата Антарыа ў Таронта, Канада ў рамках Тыдню памяці ахвяр генацыду (Genocide Memorial Week) прагучала Прамоваhttp://www.bielarus.org/open.php?n=520&a=11 Ірыны Варабей «The Genocide on Belarusan People Is Just Going On».

З 2002 па 2004 гады з’яўлялася рэдактарам таронтаўскай газеты "Беларускае слова".

З 2008 — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

З 2005 — член Embroiderer’s Association of Canada (Таварыства вышывальніц Канады) і Toronto Guild of Stitchery (Таронтаўская гільдыя вышывання).

У 2008 заснавала мастацка-дызайнерскую кампанію Spirit of Belarus па стварэнню схем для ручной мастацкай вышыўкі.

З 2009 у якасці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічае пад персанальным брэндам "Spirit of Belarus" з часопісам A Needle Pulling Thread (Канада).

У 2010 г. з брэндам "Spirit of Belarus" прынятая ў Needlework Designers of Canada (Гільдыя дызайнераў вышыўкі Канады).

Пад брэндам "Spirit of Belarus" у Канадзе стварае схемы для мастацкай вышыўкі, заснаваных на беларускіх арнаментах і вобразах, схемы і работы прэзентуюцца на шматлікіх выставах і шоу у Канадзе. Займаецца папулярызацыяй традыцыйнай беларускай тэхнікі «Belarusan Nizanka» (беларуская нізанка), дае класы і варштаты, напісала туторыял "Belarusan Nizanka. Step-By-Step Tutorial Basic" З’яўляецца патаянным удзельнікам штогадовага міжнароднага фестывалю CreativFestival ў Таронта, дзе ладзіць свае выстаўкі і варштаты.

У 2016 г. дзве вышываныя работы Ірыны Варабей «Kaliada Goat» i «Ripples-On-Water» былі адабраны ва ўсеканадыйскім конкурсе для ўдзелу ў трохгадовым шоу-турнэ па Антарыа «Threadworks 2016».

Двойчы была прызёрам конкурсаў фатаграфіі часопіса «Canadian Geographic» у 2008 і 2009 гадах.

Ірына Варабей — майстар кароткай формы, аўтар шматлікіх эсэ: "Дзе ляжыць залатое вядзерца?", "Краіна вольных волатаў", "Апосталы радзімы", "Як мы вясну загукалі ", "Упартасць кветак", «"Мая Свабода", прыпавесці "Калі куляюцца нябёсы" , аповедаў "Брат родны, брат малочны" , "Пачуцьцё вады" і артыкулаў. Публікуецца ў часопісе "Дзеяслоў", альманаху "Беларус", газеце "Наша ніва", "Беларускае слова" (Таронта).

У 2005 годзе ў "Бібліятэчцы Бацькаўшчыны" выдала кнігу "Там, дзе сэрца маё" .

Пераклала англамоўны раман канадскага пісьменніка Кастуся Акулы «Tomorrow Is Yesterday» на беларускую мову. Пераклад "Заўтра ёсць учора" быў выдадзены Згуртаваннем беларусаў свету "Бацькаўшчына" беларускім класічным правапісам у 2008 г.

Займаецца перакладамі канадскай індзейскай літаратуры на беларускую мову. Пераклады публікаваліся ў часопісе "Дзеяслоў", альманаху «Беларус». Пераклала і выдала кнігу класіка канадска-індзейскай літаратуры "Легенды Ванкувера" .

Узнагароды Узнагароджаная Медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі «у знак прызнання заслугаў у папулярызацыі Беларусі праз мастацтва», 2018. Выданні Там, дзе сэрца маё . Ірына Варабей, Мінск: Медысонт, 2005. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 6). — 500 ас. — ISBN 985-504-010-4 Заўтра ёсць учора . Кастусь Акула. раман / перакл. Ірына Варабей, Мінск: Медысонт, 2008. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 15). — 500 ас. — ISBN 978-985-6530-91-6 Легенды Ванкувера . Паўлін Джонсан-Тэкеянўакей / перакл. Ірына Варабей, Таронта, 2017 (электроннае выданне Ірына Варабей) — ISBN 978-609-8213-60-7 Belarusan Nizanka. Step-By-Step Tutorial Basic . Iryna Varabei, Toronto, 2015 (электроннае выданне)

Спасылкі

Алесь Кот. Беларуская зорка вышывальнага мастацтва ў Канадзе // Наша Ніва, 12 жніўня 2016. Алена Ціхановіч. Канадзкая беларуска задае беларускі трэнд у вышыўцы // Радыё Свабода, 21 студзеня 2016. Сяргей Панізьнік. Удалечыні на мове сэрца // "Літаратура і Мастацтва" № 10 (4554) 12 сакавіка 2010 г., б. 12. Ганна Сурмач. Беларускі брэнд у Канадзе // Наша Ніва, 9 верасьня 2010. Ірына Варабей. Трэці шлях // Сакавік, верасень 2016

Крыніцы Персанальны вебсайт

Персанальны вебсайт Блог студыі «Spirit of Belarus» Персанальная старонка ў Facebook Старонка студыі "Spirit of Belarus" у Facebook Старонка студыі "Spirit of Belarus" у Instagram Старонка на сайце «Kamunikat» Блог перакладаў з індзейскай літаратуры «Згубленая выспа» Онлайн крама схемаў вышыўкі на Etsy

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Канады Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі