Уладзімір Сяргеевіч Руба́наў ( — , паводле БЭ — 5 снежня) — беларускі навуковец-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1976).
Біяграфія Нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і С. Ф. Рубанава. У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1961 года працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па оптыцы і лазернай фізіцы. Прапанаваў і даследаваў некалькі новых тыпаў лазерных гіраскопаў і акселерометраў. Прадказаў і ўпершыню даказаў (разам з Л. М. Арловым) існаванне з’явы палярызацыйнай і палярызацыйна-частотнай неўзаемнасці. Займаўся даследаваннем уплыву палярызацыі святла на асаблівасці ўзнікнення жывой матэрыі ў Сусвеце.
Сярод апублікаванага: Расчет поляризационных характеристик квантовых генераторов // Журнал прикладной спектроскопии. 1969. Т. 10, вып. 5. Способы создания поляризационно-частотной независимости в кольцевых ОКГ. — Мн., 1971 (разам з Л. М. Арловым).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Вучоныя, ураджэнцы Случчыны // Наследие слуцкого края
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ