Рут Біргіта Даль (; ) — шведская палітычная і дзяржаўная дзяячка. У розныя гады — дэпутат і спікер Рыксдага, міністр некалькіх урадаў Швецыі.

Біяграфія Нарадзілася 20 верасня 1937 года ў лене Гётэбарг і Бохус (цяпер — Вестра-Гёталанд) у сям’і настаўніцы і дырэктара народнай сярэдняй школы.

Жыла ў Сторвіку, Вестэросе і Валентуне, у 1950-х гадах пераехала вучыцца ў Упсалу.

У 1960 годзе атрымала ступень бакалаўра ва Упсальскім універсітэце, дзе вяла актыўную палітычную дзейнасць у студэнцкіх арганізацыях.

У 1990—1996 гадах была членам Выканаўчага камітэта Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1994—2002 гадах таксама была спікерам Рыксдага.

У 2005—2011 гадах была старшынёй шведскага аддзялення ЮНІСЕФ.

Двойчы замужам, мела 3 дзяцей.

Памерла 26 лістапада 2024 года.

Узнагароды Медаль Іліс кворум (2003).