Агнета Мары-Ан Экемір (Agneta Marie-Anne Eckemyr, , Карлсбарг — ) — шведская актрыса і мадэль, пазней дызайнер адзення.
Працавала мадэллю, дзякуючы сваёй знешнасці атрымала шэраг кіно-і тэлевізійных роляў. Яе фота з’явіліся ў часопісе Life разам з фотаздымкамі пяці паўфіналістаў на ролю Джэймса Бонда ў фільме «На сакрэтнай службе Яе Вялікасці» (1969).
Неўзабаве пасля з’яўлення ў 1974 годзе ў сямейнай стужцы «Востраў на вяршыні свету» вытворчасці Disney, Экемір з’явілася на вокладцы і на старонках кастрычніцкага нумару Playboy за 1975 год у якасці Playboy Playmate.
Пасля завяршэння кінакар’еры занялася дызайнам адзення. Яе самыя апошнія распрацоўкі былі прадстаўлены на Älskling, на Калумбус-Авеню ў Нью-Ёрку; у адным квартале ад яе кватэры з выглядам на Цэнтральны парк.
Фільмаграфія 1971: Сляпы — Пілар 1974: Востраў на вяршыні свету — Фрэя 1975: Lejonet och jungfrun — Дзева 1977: Солянка па-кентукійску — Мінь Чоу (навэла «За прыгаршчу ен») 1978: CHiPs эпізод Flashback! −1-я жанчына ў машыне 1979: Зіма забівае — Медсястра Адзін 1979: Дом Крыстафера — Ханна 1980: Flygnivå 450 — Айно 1981: Olsson per sekund eller Det finns ingen anledning till oro — Інгер 1982: Brusten himmel — Марта