Аналітычны Цэнтр EcooM — кампанія у Беларусі, якая спецыялізуецца на правядзенні сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў, палітычным і кіраўнічым кансультаванні. Створана ў 2003 годзе. Кіраўніком цэнтра з’яўляецца Сяргей Рыгоравіч Мусіенка, якому належыць 50 % «Медыяфакт-Эка», такая ж доля ў Святланы Канаплёвай.
Цэнтр не мае ўласнага інтэрнэт-сайта. З 2004 года Аналітычны цэнтр ЕСООМ з’яўляецца традыцыйным партнёрам Цэнтравыбаркаму. Аднак ужо першы досвед EcooM падчас рэферэндуму 2004 года выклікаў крытыку з боку экспертаў. Тады адрозненні паміж ацэнкамі балтыйскага філіяла Gallup Organization і Аналітычнага цэнтра ЕСООМ апынуліся вельмі вялікімі. Паводле адных даных, за змену Канстытуцыі прагаласавала 48,4 % насельніцтва, паводле іншых — 82,3 %Что за частный центр EcooM, которому власти доверяют проводить соцопросы и экзитполы .
Цэнтр мае права праводзіць сацыялагічныя апытанні, якія адносяцца да выбараў прэзідэнта, таму актыўнасцю ЭКООМ адзначаецца адзін раз на 5 гадоў — у перыяд прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Акрамя цэнтра, такое права дадзена яшчэ 8 дзяржаўным структурам. Цэнтр публікаваў даследаванні ў 2006 годзе, 2010 годзе (тады атрымаў права рабіць экзіт-полы). У 2015 годзе, калі таксама былі прэзідэнцкія выбары, даследаванняў ЭКООМ ці спасылак на іх выявіць не ўдалося.
У 2020 годзе паводле сацыялагічнага даследавання, праведзенага аналітычным цэнтрам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, больш за 69,4 % апытаных па тэлефоне рэспандэнтаў былі гатовыя прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку, а рэйтынгі астатніх прэтэндэнтаў у кандыдаты не перавышалі сумарна 14,6 %. Рэйтынг даверу дзеючаму прэзідэнту паводле EcooM складаў 78,3 %«Можа, хадзілі па вуліцах з дубінкай і пыталіся: „Ты за каго?“» — сацыёляг пра рэйтынг Лукашэнкі. Гэтыя лічбы выразна адрозніваліся ад вынікаў даследаванняў Інстытута сацыялогіі НАНБ, якія праводзіліся ў сакавіку — пачатку красавіка і паказалі рэйтынг Лукашэнкі ў сталіцы на ўзроўні 24 %Дырэктар Інстытута сацыялогіі: Так, красавіцкі ўзровень даверу Лукашэнку ў Мінску — 24 %, ЦВК — 11 % . Пра рэкордна нізкі ўзровень папулярнасці дзеючага прэзідэнта таксама сведчыла з’яўленне мема Саша 3%.
Такія вынікі ЭКООМ паставіў пад сумнеў дырэктар даследчага цэнтра East Андрэй Елісееў, звярнуўшы ўвагу на тое, што яны істотна не адпавядаюць вынікам апытання Інстытута сацыялогіі, але «фантастычна супадаюць з тым так званым сакрэтным дакументам, які выставіў паўтара тыдня таму вядоўца БТ Андрэй Крывашэеў». На думку сацыёлага НІСЭПД Аляксандра Саснова, цэнтру ЭКООМ «зверху» далі заданне, якое ён выконвае:
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. кіраўнік «EcooM» Сяргей Мусіенка ў складзе аўтарскага калектыва ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за вялікі ўклад у фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці грамадзян, стварэнне праекта „Гордасць ЗА Беларусь“»УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Сацыялогія ў Беларусі Катэгорыя:Кампаніі Беларусі