Каспля-2 () — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 33 км на паўночны захад ад Смаленска на аўтадарозе Смаленск — Невель, па абодвух берагах ракі Каспля. Рака дзеліць паселішча на дзве часткі Каспля-1 і Каспля-2. Насельніцтва — 884 жыхары (2007 год). Уваходзіць у склад Касплянскага сельскага паселішча.
Гісторыя Горад Каспля ўпершыню згадваецца ва Устаўной грамаце князя Расціслава Мсціславіча ў пачатку XII ст.
Летам 1942 года партызаны падарвалі машыну нямецкага ваеннага каменданта на аўтадарозе «Каспля-Смаленск». 1 ліпеня 1942 года насельніцтва вёскі было знішчана нямецкімі карнымі падраздзяленнямі пры дапамозе мясцовайй дапаможнай паліцыі.
Славутасці Скульптура на брацкай магіле 628 савецкіх воінаў, загінулых у 1941—1948 гг. Абеліск на брацкай магіле 157 ахвяр фашызму, расстраляных 1 ліпеня 1942 г. ля Кукінай гары. Стаянкі эпохі неаліту на левым беразе ракі Каспля ля яе вытока з возера Каспля. Гарадзішча днепра-дзвінскіх плямёнаў 1-га тысячагоддзя да н.э. на правым беразе ракі Каспля. паселішча III—VII стст. н.э. на правым беразе ракі Каспля.
Спасылкі Каспля-2 / Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)