«РСБ-Груп» альбо «Расійскія сістэмы бяспекі»СМИ о РСБ-Групп () — расійская прыватная ваенная кампанія, якая аказвае свае паслугі ў зонах вядзення баявых дзеянняў, высокай тэрарыстычная пагрозы, а таксама ў пірацкіх раёнах Індыйскага і Атлантычнага акіянаў.

З 2022 года кампанія знаходзіцца пад санкцыямі Канады і ЗШАЧто это за компания РСБ-групп как попасть в ЧВК и условия для желающих.

Дзейнасць Кампанія займаецца: ваенным кансультаваннем; прававым і юрыдычным забеспячэннем; канкурэнтнай разведкай і аналітыкай; навучаннем і правядзеннем курсаў для супрацоўнікаў ахоўных і ваенных падраздзяленняў; узброенай аховай і абаронай марскіх грамадзянскіх судоў ад марскіх піратаў у Адэнскім, Гвінейскім заліве, Малакскім праліве і г. д.

Удзел Супрацоўнікі кампаніі «РСБ-Груп» удзельнічалі ў размініраванні аднаго з найбуйнейшых цэментных заводаў Лівіі ў Бенгазі кампаніі Libyan Cement Company. Сума кантракту па звестках сродкаў масавай інфармацыі склала 10 млн долараўВ ливийской армии объяснили приглашение российской ЧВК.

Паводле звестак ААН, падчас лівійскага канфлікту яе спецыялісты меркавана ажыццяўлялі абслугоўванне і рамонт ваеннай авіяцыі арміі фельдмаршала Халіфы ХафтараООН подсчитала бойцов ЧВК Вагнера в Ливии // Lenta.ru, 7 мая 2020.

У жніўні 2020 года супрацоўнікі кампаніі адбілі напад на лівійскае пасольства ў МінскуНа посольство Ливии в Минске напали неизвестные // РБК, 27 августа 2020. Пазней яны ўступілі ў канфлікт з дыпмісіяй і нават самі спрабавалі яе захапіць.

Гл. таксама Група Вагнера

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі — www.rsb-group.ru Катэгорыя:Ваенныя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Расіі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 2005 годзе