Барыс Барысавіч Багаслоўск (, г. Масква — ) — гідролаг, возеразнавец. Доктар геаграфічных навук (1962), прафесар (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гідралогія сушы», 1941), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, 1947).
Працаваў у Чарнавіцкім дзяржаўным універсітэце (1947—1949), Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава (1949—1965), Лабараторыі возеразнаўства Аддзялення геолага-геаграфічных навук АН СССР (Ленінград, 1965—1970), Беларускім дзяржаўным ўнівверсітэце (1970—1972, кафедра фізічнай геаграфіі СССР, прафесар), Ленінградскім гідраметэаралагічным інстытуце (1974—1989).
Навуковыя інтарэсы: заканамернасці водаабмену і фарміравання водных мас буйных возераў; падабенства возераў і водасховішч; водны баланс вадаёмаў.
Літаратура Морфология и морфометрия озер и водохранилищ : конспект лекций / Б. Б. Богословский. — Ленинград, 1977. Озероведение / Б. Б. Богословский. — Москва, 1960. Основы гидрологии суши. Реки, озера, водохранилища / Б. Б. Богословский. — Минск, 1974. Богословский Борис Борисович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 31—32.