Ру́жавы але́й — эфірны алей з пялёсткаў кветак ружы дамаскай (Rosa damascena) і іншых відаў руж.

Глейкая вадкасць жаўтаватага колеру з пахам ружы. Шчыльнасць 841—861 кг/м³ пры тэмпературы 30 °C. Раствараецца ў этаноле, амаль не раствараецца ў вадзе. Асноўныя складнікі — цытранелол, гераніёл, нерол, фенілэтылавы спірт.

Ружавы алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі, фармакалогіі і ў вытворчасці кандытарскіх вырабаў.

Літаратура

Катэгорыя:Эфірныя алеі Катэгорыя:Ружа