Акцыя (ад ) — каштоўная папера, што выпускаецца акцыянерным таварыствам і ўвасабляе сабою ўдзел акцыянера ў капітале таварыства. Уладальніку акцыі даюцца асаблівыя маёмасныя і асабістыя правы: права на атрыманне дывідэндаў, у залежнасці ад прыбытку акцыянернага таварыства права на ўдзел у кіраванні акцыянерным таварыствам, галасуючы на агульных сходах акцыянераў права на атрыманне часткі маёмасці пасля ліквідацыі.

Правы рэалізуюцца прапарцыйна колькасці акцый ва ўладанні акцыянера.

Класіфікацыя

Простая акцыя: дае асноўныя правы на ўласнасць карпарацыі. Трымальнікі простых акцый маюць права: абіраць раду дырэктараў ўплываць на ключавыя пытанні на рэштавых правах удзельнічаць у актывах пры ліквідацыі таварыства (пасля таго, як будуць уплочаныя ўсе пазыкі і сваю долю атрымаюць прывілеяваныя акцыянеры)

Прывілеяваная акцыя: дае ўладальніку пэўныя прывілеі ў параўнанні з трымальнікамі простых акцый. Прывілеі могуць заключацца ў: атрыманне дывідэндаў сталага, фіксаванага памеру у пераважным атрыманні рэштаў маёмасці пры ліквідацыі права выкупу акцый эмітэнта на льготных умовах.

Пры гэтым прывілеяваныя акцыі звычайна не маюць права голасу на сходах акцыянераў, за выключэннем некаторых пытанняў (ліквідацыя, рэарганізацыя і інш.)

Катэгорыя:Каштоўныя паперы