Пячэрск () — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Геаграфія Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 7 км на поўнач ад Смаленска паміж аўтадарогай «Беларусь» і горадам. Насельніцтва — 3816 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Пячэрскага сельскага паселішча.
Гісторыя Упершыню згадана ў 1402 годзе.
Эканоміка Прамысловасць села звязана галоўным чынам з блізкасцю да Смаленска. Будаўнічыя арганізацыі, вытворчасць будматэрыялаў.
Славутасці Царква прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх (1768 г.)
Літаратура Газета Смаленскага раёна, Смаленскай вобласці «Сельская праўда», № 37(7228) ад 25 жніўня 2012 г.
Спасылкі Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)