Андрэй Іванавіч Швед () — беларускі дзяржаўны службовец. Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2020—2025), Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2025). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін. Доктар юрыдычных навук, дацэнт. Аўтар заканадаўча-ідэалагічнай навелы «Генацыд беларускага народа».
Біяграфія Нарадзіўся 21 красавіка 1973 года ў в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Бацька — Іван Васілевіч Швед, дырэктар школы, маці — Зінаіда Сямёнаўна, настаўніца матэматыкі той самай школы. У сям’і, апроч Андрэя, была старэйшая дачка Анжэла і малодшы сын Алег. У канцы 1970-х гадоў бацька загінуў у аўтамабільнай аварыі падчас паездкі на радзіму жонкі ў Магілёўскую вобласць. Неўзабаве маці разам з дзецьмі пераехала ў Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласціОтец погиб молодым, сестра — зампред Логойского райисполкома. Что ещё известно о новом генпрокуроре Андрее Шведе и его семье. Сястра Анжэла — намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама.
У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996—1998 гадах працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Мінска.
У 1998—2006 гадах праходзіў службу на розных пасадах у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 1998—1999 гадах працаваў пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў. У 1999—2003 гадах працаваў старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў і выкананнем законаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2003—2004 гадах працаваў намеснікам начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2004—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2005—2006 гадах працаваў начальнікам упраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязей Генеральнай пракуратуры Рэспублікі БеларусьАлександр Лукашенко назначил нового Генерального прокурора Беларуси.
У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актуальныя тэарэтычныя і практычныя аспекты стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы», стаўшы кандыдатам юрыдычных навук.
У 2006—2010 гадах — начальнік экспертна-прававога аддзела Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У 2010—2011 гадах — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Быў кіраўніком следчай групы па справе пра выбух у мінскім метро ў 2011 годзе11 апреля Александр Лукашенко провел экстренное совещание в связи со взрывом на станции метро Октябрьская.
З 2012 года да 22 красавіка 2013 года — першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 22 красавіка 2013 годаУказ Президента Республики Беларусь от 22 апреля 2013 года № 203 «О назначении А. И. Шведа Председателем Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь» да 9 верасня 2020 года — Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе прызначаны старшынёй Беларускай федэрацыі воднага полаВице-премьер Михаил Русый возглавил федерацию конного спорта.
9 верасня 2020 года прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 9 сентября 2020 года № 341 «Об А. И. Шведе».
19 снежня 2025 года выбраны Старшынёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі БеларусьСтаршынёй Вярхоўнага Суда выбраны Андрэй Швед.
Міжнародныя санкцыі У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх Еўрапейскім Саюзам былі накладзеныя санкцыіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus. У 2012 годзе Рада Еўрапейскага саюза прызнала Шведа адказным за ініцыяванне ў 2011 годзе па запыце КДБ расследавання справы Алеся Бяляцкага, кіраўніка Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна», які абараняў і аказваў дапамогу тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій у сувязі з выбарамі 19 снежня 2010 года і рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў БеларусіCOUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus.
17 снежня 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Швед як генеральны пракурор Беларусі адказны рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, у прыватнасці, за шматлікія крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, лідараў апазіцыі і журналістаў ды публічныя заявы з пагрозамі ўдзельнікам «несанкцыянаваных акцый»Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus. За гэта Шведа ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
Таксама Швед знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.
8 сакавіка 2022 года Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж года.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Сям’я Сын — Кірыл Андрэевіч Швед, скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Брат — Алег Іванавіч Швед, дырэктар РУП «Белтэхнацэнтр»Медтехноцентр РУП . У 2022 годзе Белсат і Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусцілі расследаванне імавернай карупцыйнай схемы паставак медыцынскай тэхнікі з удзелам Алега Шведа. Сястра — Анжэла Іванаўна Раемская, намеснік старшыні Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.
Узнагароды ордэн Пашаны (2005)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2005 года № 172 «Аб узнагароджанні А. І. Шведа ордэнам Пашаны», Ордэн Айчыны III ступені (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 января 2013 года № 32 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2024)Генпракурор Андрэй Швед удастоены ганаровага звання «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».
Крыніцы
Катэгорыя:Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь) Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь