Жылінскі ўніверсітэт — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Жыліне.

Агульная характарыстыка Створаны 1 кастрычніка 1953 года ў Празе як каледж чыгуначнага транспарту, які вылучыўся з Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта. У 1960 годзе пераехаў у Жыліну. У 1996 годзе каледж па рашэнні ўрада Славакіі быў перайменаваны і атрымаў сваю сучасную назву. З 2000 года — удзельнік Асацыяцыі ўніверсітэтаў Еўропы.

Станам на 2021 года ва ўніверсітэце навучаецца каля 11 тысяч студэнтаў, налічваецца каля 650 выкладчыкаў. Установа ўключае 7 факультэтаў, авіяцыйна-адукацыйны цэнтр па падрыхтоўцы лётчыкаў і дыспетчараў, да 2001 года ісаваў таксама ваенны факультэт.

Структура Факультэт эксплуатацыі і эканомікі транспарту і камунікацый Факультэт машынабудавання Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій Факультэт грамадзянскага будаўніцтва Факультэт інжынернай бяспекі Факультэт менеджменту і інфарматыкі Факультэт гуманітарных навук - ліквідаваны ў 2025 годзе, за выключэннем Інстытута медыяматыкі і культурнай спадчыны.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Славакіі Катэгорыя:Жыліна