Напады на пасольства Лівіі ў Мінску — серыя інцыдэнтаў з пранікненнем групы асоб, звязаных з Урадам нацыянальнай згоды Фаіза Сараджа, на тэрыторыю лівійскай дыпмісіі ў Беларусі, лаяльнай Палаце прадстаўнікоў Агіла Салах Іса і Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара. Здарэнні адбыліся на фоне грамадзянскай вайны і двоеўладдзя ў Лівіі.
Кантэкст У 2014 годзе ў Лівіі ўспыхвае грамадзянская вайна. Асноўнымі ўдзельнікамі канфлікту сталі два ўрады — у Трыпалі і Табруку. Першы ўзначальваў Фаіз Сарадж. Ён быў афіцыйна прызнаны кіраўніком дзяржавы ў ААН і карыстаўся падтрымкай Турцыі і некаторых заходніх краін. Другім кіраваў Агіла Салах Іса, які меў дружалюбныя адносіны з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам. Іх альянс падтрымлівалі Францыя, Расія, ААЭ і Егіпет.
У Беларусі прысутнічалі прадстаўнікі ад абодвух бакоў, але будынак пасольства і непасрэдную работу з беларускім урадам мелі толькі прыхільнікі табрукскіх уладаў. Са слоў саветніка па бяспецы часовага паверанага ў справах Лівіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Станіслава Кудрашава, канфлікт абвастрыўся за два месяцы да інцыдэнту, калі былы ваенны аташэ Рамадан Фарджані, у якога скончыліся паўнамоцтвы, вырашыў прысягнуць Фаізу Сараджу. Той скраў з рахунку пасольства некалькі мільёнаў долараў і наняў грамадзян Беларусі для ажыццяўлення нападу на дыпмісію. Як заявіў Алег Крыніцын, кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі «РСБ-Груп», што забяспечвала бяспеку пасольства, сярод нанятых маглі быць таксама ўкраінцыНа посольство Ливии в Минске напали неизвестные // РБК, 27 августа 2020.
Напады Ліпень У ліпені адбыўся першы інцыдэнт у будынку пасольства, калі сараджысты збілі часовага паверанага па справах Лівіі ў Беларусі Мухамада Істэйта (у некаторых крыніцах Астэйта). Ён звяртаўся па дапамогу ў міліцыю, аднак праваахоўныя структуры не змаглі нічога зрабіць, так як гэта здарылася на тэрыторыі дыпмісіі, што па міжнародных законах з’яўляецца тэрыторыяй іншай дзяржавы. Пасля дадзенага выпадку быў заключаны дагавор з «РСБ-Груп», якая даслала ў Мінск сваіх супрацоўнікаўНеизвестные пытались взять штурмом посольство Ливии в Беларуси // TUT.BY, 27 августа 2020.
Жнівень 27 жніўня ў 6:04 раніцы група з 30 мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў праніклі на тэрыторыю лівійскага пасольства. Па сведчанні Мухамада Істэйта, дадзеныя асобы не з’яўляліся лівійцамі. Усе яны мелі беларускае грамадзянства, але разам з імі былі часовы павераны ў справах Лівіі ў Беларусі ад УНЗ, былы часовы павераны і бухгалтар пасольства, таксама лаяльныя Сараджу. Усіх іх Істэйта ведаў асабіста. Да спробы буйнага нападу падштурхнуў той факт, што камеры назірання ў пасольства не працавалі тры гады. За месяц да інцыдэнту ўсё было адрамантавана, аднак прыхільнікі УНЗ пра гэта не ведаліИ ещё пара слов о нападении на ливийское посольство в Минске .
Натоўп пералез праз плот і пачаў рэзаць балгаркай вароты, пераварочваць мэблю, выломваць шкляныя дзверы ў пластыкавай раме і замкі. Мухамад Істэйта першым сустрэў налётчыкаў. Яны, з яго слоў, паклалі яго на зямлю і збіліВ Минске около 30 человек напали на посольство Ливии // РИА Новости, 27 августа 2020. Затым часовага паверанага паспрабавалі выцягнуць з будынка, але супрацоўнікам «РСБ-Груп» удалося яго адбіць. Ахоўнікі паспрабавалі выцесніць правапарушальнікаў, падчас чаго пачалася рукапашная бойка. Работнікі пасольства Малдовы, якое знаходзілася па суседстве, выклікалі праваахоўнікаў. Да месца падзей прыбыла міліцыя разам з АМАПам, але па Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах яны не маглі зайсці на тэрыторыю дыпмісіі без запрашэнняМИД: причиной инцидента с посольством Ливии являются внутренние противоречия между ливийскими дипломатами // БЕЛТА, 27 августа 2020. Аднак само з’яўленне праваахоўнікаў спыніла спробу штурму, пасля чаго тыя праверылі дакументы ў кожнага прысутнага. Як паведамляла «Камсамольская праўда», у міліцыянераў узніклі цяжкасці з вызначэннем рэальных супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва, паколькі кожны бок заявіў аб сваёй легітымнасці. Неўзабаве яны атрымалі распараджэнне ад кіраўніцтва не ўмешвацца і з’ехалі, даўшы дыпламатам самім разабрацца ў міжлівійскіх праблемах. У гэты час група прыхільнікаў УНЗ прад’явіла ўльтыматум, каб на працягу 15 хвілін дыпламаты пакінулі пасольства, перадаўшы будынак ураду Сараджа, інакш яны аднаўляюць штурм. Тым не менш, паўторная атака не адбылася, і да поўдня ўсе староннія асобы пакінула пасольства, а ля ўваходу сабраліся прадстаўнікі СМІ.
Заявы Беларускія ўлады: Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што здарэнне адбылося з-за «ўнутраных супярэчнасцяў паміж лівійскімі дыпламатамі». З яго слоў, «скаргаў на цялесныя пашкоджанні і пабоі ні ад аднаго з бакоў канфлікту не паступала». Ён падкрэсліў, што беларускі бок у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі не можа і не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы замежных дыпмісій. У той жа час, як заявіў прэс-сакратар, «любога роду дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, супярэчаць Венскай канвенцыі. Да старэйшых дыпламатаў пасольства Лівіі была даведзена інфармацыя аб адказнасці за стварэнне сваімі дзеяннямі пагрозы грамадскаму парадку і бяспецы». Таксама Глаз заклікаў лівійцаў «вырашаць усе спрэчныя пытанні і знаходзіць паразуменне шляхам перамоваў». Пасля МЗС папрасіў МУС узмацніць ахову ў раёне дыпмісііБелоруссия объяснила штурм посольства Ливии в Минске // Интерфакс, 27 августа 2020. Прыхільнікі ППЛ і ЛНА: Часовы павераны па справах Лівіі ў Беларусі Мухамад Істэйта назваў інцыдэнт тэрарыстычным нападам. Дыпламат паведаміў, што ёсць відэазапіс, які пацвярджае, што на дыпмісію напалі менавіта прыхільнікі УНЗ. За гэтым матэрыялам на тэрыторыі пасольства прыбылі супрацоўнікі КДБСторонники Сарраджа совершили нападение на посольство Ливии в Минске // Политика Сегодня, 27 августа 2020, але адгледзеўшы матэрыялы спецслужбы не распачалі ніякіх дзеянняўВ Минске штурмовали посольство Ливии // Комсомольская правда, 27 августа 2020.
Снежань У ноч на 20 снежня адбылася правакацыя з удзелам ПВК «РСБ-Груп», якая спрабавала захапіць лівійскае пасольства ў інтарэсах сараджыстаў. Байцы збіраліся пракрасціся ўнутр сілавым шляхам, кіраваў аперацыяй генеральны дырэктар «РСБ-Груп» Алег Крыніцын. Калі ў пасольства прыбыў Істэйта, яму аказалі супраціў і не пусцілі ў будынак. Пры гэтым Крыніцын прад’явіў дагавор на ахову дыппрадстаўніцтва. Пагадненне было скасавана 1 кастрычніка таго ж года. Але гендырэктар «РСБ-Груп» сцвярджаў, што дакумент сапраўдны, а яго супрацоўнікі маюць права зайсці ў дыпмісію для правядзення агляду. Паводле некаторых звестак, кампанія спрабавала правесці ўнутр прадстаўніка Трыпалі Эмхімеда аль-Маграві, які прысутнічаў на месцы здарэння разам з байцамі ПВК. Як паказалі кадры з камер відэаназірання, байцы прыбылі на месца ў масках. Па прыездзе міліцыі супрацоўнікі ПВК прад’явілі дакументы і вымушаны былі разысцісяЧВК "РСБ-Групп" уличили в работе на ливийское ПНС.
Гл. таксама Беларуска-лівійскія адносіны Пасольства Лівіі ў Беларусі Беларусы ў лівійскім канфлікце
Катэгорыя:Ліпень 2020 года Катэгорыя:Снежань 2020 года Катэгорыя:Жнівень 2020 года Катэгорыя:Падзеі 27 жніўня Катэгорыя:Падзеі 19 снежня Катэгорыя:Падзеі 20 снежня Катэгорыя:2020 год у Мінску Катэгорыя:Міжнародныя інцыдэнты