Пагадненне Вайтангі (, ) было падпісана 6 лютага 1840 года пры Вайтангі ў «Бухце астравоў» Новай Зеландыі паміж Злучаным Каралеўствам і прадстаўнічымі правадырамі маары. Паміж брытанскімі прадстаўнікамі і кіраўнікамі саюзу аб’яднаных плямён Новай Зеландыі была дасягнута дамова па каланіяльным статусе краіны і гарантыях адмысловых правоў маары ў яе межах. Сёння 6 лютага з’яўляецца нацыянальным святам Новай Зеландыі.
Па «пагадненні», як яго звычайна называюць новазеландцы, Новая Зеландыя набывала статус брытанскай калоніі. Падпісанне пагаднення лічыцца пачаткам гісторыі сучаснай Новай Зеландыі. Маары адмаўляліся ад свайго права на набыццё незалежнасці, атрымліваючы за гэта статус брытанскіх грамадзян. Акрамя гэтага, за маары захоўвалася права на зямлю і іншую ўласную маёмасць.
Цяжкасці з дакладным перакладам тэксту пагаднення пры падпісанні пазней неаднойчы выклікалі супярэчлівыя трактаванні асобных пунктаў дакумента. Так, у выніку дзейнасці заснаванага ў 1975 годзе Трыбунала Вайтангі маары здолелі патлумачыць некаторыя пункты пагаднення на сваю карысць.
Спасылкі The Treaty of Waitangi — Інфармацыйная старонка новазеландскага ўрада
Катэгорыя:Гісторыя Новай Зеландыі Катэгорыя:Маоры Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Новай Зеландыі