Славакія ўдзельнічала ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1994 па 2012 год. Пры гэтым краіна хацела дэбютаваць годам раней, але ў 1993 годзе яна не прайшла кваліфікацыйны этап. У першых трох фіналах, найлепшым вынікам з'яўляецца 18-е месца, якое дзяржава дасягла на конкурсе 1996 года. З-за дрэнных вынікаў Славакія вымушана была праз год прапускаць конкурс, пакуль увогуле не адмовілася ад ўдзелу ў 2000 годзе (пасля няўдзелу ў 1999-ым).
Павярнулася краіна на конкурс, толькі праз 11 гадоў, у 2009 годзе. Аднак вынікі дзяржавы на конкурсе не палепшыліся, на працягу чатырох гадоў, Славакія не магла прайсці ў фінал. Пасля апошняй паразы на конкурсе 2012 года, калі славацкі ўдзельнік Макс Джэйсан Мэй заняў апошняе месца ў паўфінале, краіна зноў адмовілася ад удзелу, і больш на конкурс не вярталася.
Славакія з'яўляецца адной з нямногіх краін (разам з Андорай і Манака), якія пасля ўвядзення паўфіналаў ніколі не праходзілі ў фінал, хаця Славакія і Манака ўдзельнічалі ў фіналах яшчэ да ўвядзення паўфіналаў.
За тры гады ўдзелу ў фінале Славакія набрала 42 балы, а ў паўфіналах (за выключэннем адборачных 1993 і 1996 гадоў) — 102 бала.
Удзельнікі
+Легенда табліцыПераможцаДругое месцаТрэцяе месцаЧацвёртае месцаПятае месцаАпошняе месцаАўтаматычны праход у фіналНе прайшла ў фіналНе ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 1993 Elán Славацкая Amnestia na neveru Амністыя на нявер'еНе прайшлі кваліф. 4 50 1994 Tublatanka Славацкая Nekonečná Pieseň Бясконцыя песні 19 15Паўфіналаў не было 1995Дыскваліфікавана 1996 Марсэл Палондэр Славацкая Kým Nás Máš Пакуль маеш нас 18 19 17 36 1997Дыскваліфікавана 1998 Катарына Гаспарава Славацкая Modlitba Малітва 21 8Паўфіналаў не было 1999ДыскваліфікаванаНе ўдзельнічала ў 2000—2008 гадах 2009 Каміль Мікульчык і Нэла Пачыскава Славацкая Leť tmou Ляці ў цемрыНе прайшлі 18 8 2010 Крысціна Пелакова Славацкая Horehronie Даліна ХронаНе прайшла 16 24 2011 TWiiNS Англійская I'm Still Alive Я ўсё яшчэ жываяНе прайшлі 13 48 2012 Макс Джэйсан Мэй Англійская Don't Close Your Eyes Не заплюшчвай свае вочыНе прайшоў 18 22Не ўдзельнічала ў 2013—2022 гадах
Гісторыя галасавання Станам на год гісторыя галасавання Славакіі выглядае наступным чынам:
Большасць балаў аддалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 33 2 32 3 29 4 27 27 27 Большасць балаў атрымалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 20 2 8 3 7 4 5 5 2 Большасць балаў аддалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 50 2 48 3 47 4 41 5 31 Большасць балаў атрымалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 27 2 14 3 11 4 9 5 8
Галерэя
Спасылкі Афіцыйны сайт конкурса песні Еўрабачанне
Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Музыка Славакіі