Карл Францавіч Рулье́ (, ; — ) — расійскі вучоны, палеантолаг, заолаг, эвалюцыяніст, ардынарны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта (1842).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і французскага імігранта. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сям’і, потым у прыватных пансіёнах. З 1829 года выхаванец, з 1831 года студэнт Маскоўскага аддзялення Медыка-хірургічнай акадэміі. Акадэмію скончыў у 1833 годзе і быў зацверджаны лекарам першага аддзялення. З-а недахопу сродкаў паступіў на службу малодшым лекарам у рыжскі драгунскі полк. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку і па прапанове Г. І. Фішэра фон Вальдгейма заняў пасаду рэпетытара на кафедры заалогіі і мінералогіі Медыка-хірургічнай акадэміі. У 1937 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара медыцыны і адначасова з выкладчыцкай дзейнасцю заняў пасаду захавальніка Заалагічнага музея Маскоўскага ўніверсітэта, з 1940 года — яго дырэктара. У 1937 годзе абраны членам Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды, пасаду сакратара якога займаў у 1840—1851 гадах. У 1840 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па заалогіі ў Маскоўскім універсітэце. З 1842 года экстраардынарны прафесар, з 1850 года ардынарны прафесар кафедры заалогіі физіка-матэматычнага аддзялення філасофскага факультэта.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па геалогіі, палеанталогіі, тэарэтычнай біялогіі, эвалюцыйным развіцці арганічнага свету. Заснавальнік навуковай школы заолагаў-эвалюцыяністаў.
Сярод апублікаваных прац: О животных Московской губернии. (1845); О ржаном черве, поедавшим озимь в 1846 г. на пространстве 18 губерний (у сааўтарстве, 1847); Три открытия в естественной истории пчелы .(1857); Жизнь животных по отношению к внешним условиям: три публ. лекции, читанные ординарным профессором К. Рулье в 1851 г. — М.: Моск. ун-т, 1852.
Літаратура
Микулинский С. Р. Карл Францевич Рулье (1814—1858) // Русский орнитологический журнал 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 806: 2561—2579 (Второе издание. Первая публикацияв 1963)
Спасылкі Рулье Карл Францевич // Научно-исследовательский зоологический музей Московского государственного университета Наталья Беспалова Карл Францевич Рулье // Журнал «Наука и Техника»
Катэгорыя:Прафесары МДУ Катэгорыя:Вучоныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Біёлагі Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Палеантолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Палеантолагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Расійскай імперыі Катэгорыя:Асобы на марках