Ліса Ларсен (; ) — шведская лыжніца і арыентыроўшчыца. Прызёрка этапу Кубка свету, шматразовая прызёрка чэмпіянату свету сярод моладзі. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных гонках.

У Кубку свету Ларсен дэбютавала ў 2009 годзе, у лістападзе 2012 года адзіны раз у кар’еры трапіла ў тройку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Акрамя гэтага на сённяшні момант мае 3 трапленні ў дзясятку лепшых на этапах Кубка свету, 2 у камандных гонках і 1 у асабістых. Лепшым дасягненнем Ларсен у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 84-е месца ў сезоне 2009-10.

За сваю кар’еру ў чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях удзелу пакуль не прымала. У перыяд з 2008 па 2010 гады заваёўвала 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі на моладзевых чэмпіянатах свету.

У 2021 годзе заняла першае месца ў гонцы пераследвання на Чэмпіянаце свету па лыжным арыентаванніhttps://eventor.orienteering.sport/Events/ResultList?eventId=6848&groupBy=EventClass Official results for World Ski Orienteering Championships 2021 — Pursuit.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Лыжнікі Швецыі Катэгорыя:Арыентыроўшчыкі Швецыі