Ігар Арэставіч Еўтухоў () — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2004).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1988; аспірантура, спецыяльнасць «Сусветная гісторыя», 1991; дактарантура, 2001). Навуковы кіраўнік Віктар Фядосік.
Станам на снежань 2025 года, працуе на гістарычным факультэце БДУ — кафедра гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, прафесар. Чытае курс гісторыі заходнееўрапейскага сярэднявечча на беларускамоўным аддзяленні гістфака БДУ.
Навуковыя інтарэсы: заходнееўрапейская ментальнасць позняй антычнасці і ранняга сярэдневякоўя, англасаксы.
Крыніцы
Літаратура
Познаантычныя канцэпцыі чалавека / І. А. Еўтухоў. — Мінск, 2000. Страны и народы средневекового Запада : словарь-справочник / И. О. Евтухов. — Минск, 2008. Успрыняцце прасторы і часу ў познаантычным менталітэце / І. А. Еўтухоў. — Мінск, 1999. Еўтухоў Ігар Арэставіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 382. Еўтухоў Ігар Арэставіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 384. Евтухов Игорь Орестович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т. ]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 486—487.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі