Сэй Сёнагон (; каля 966—1017?) — японская пісьменніца і прыдворная дама імператрыцы Фудзівары но Тэйсі. Вядома як аўтар кнігі «Запіскі каля ўзгалоўя», якая дала пачатак літаратурнаму жанру дзуйхіцу ў японскай літаратуры.

Імя «Сэй-Сёнагон» — гэта не сапраўднае імя пісьменніцы, а яе дварцовае імя. Пісьменніца паходзіла са старажытнага роду Кіёвара (清原), іх прозвішча пісалася двума іерогліфамі, і «Сэй» (清) — кітайскае чытанне першага з іх. Сёнагон (少納言) значыць малодшы дзяржаўны саветнік, але ні яе бацька, ні абодва мужы не займалі гэтую пасаду.

Сапраўднае імя Сэй Сёнагон не вядома, таму што ў японскія сямейныя радаводы ўпісвалі толькі імёны хлопчыкаў, а сама яна яго не называе. Аднак ёсць розныя гіпотэзы, з якіх найверагоднейшай лічыцца Кіёхара Нагіко (清原 諾子)加藤磐斎 (Katō, Bansai) (1674). (清少納言枕草紙抄) .

Біяграфія Дакументаў аб жыцці Сэй Сёнагон не захавалася, і гіпотэзы аб яе жыцці абапіраюцца на «Запіскі каля ўзгалоўя».

Яе бацька Кіёхара Матасукэ (908—990) і дзед Кіёхара Фукаябу былі японскімі паэтамі жанру вака, займалі пасады правінцыйных чыноўнікаў.

У 981 годзе, маючы 16 гадоў, Сэй Сёнагон выходзіць замуж за Тацібана Нарыміцу, чыноўніка невысокага рангу, у іх нарадзіўся сын Тацібана но НарынагаIvan Morris. The World of the Shining Prince. Пазней яна таксама была замужам за Фудзіварам Мунэё, ад якога нарадзіла дачку Кома но МебуJapan Encyclopedia, 2002, p. 837.; па іншых звестках, другім мужам пісьменніцы быў Фудзівара но Санэката.

У 993 годзе 27-гадовая Сэй Сёнагон паступае на прыдворную службу ў світу юнай імператрыцы Тэйсі.

У 1000 годзе імператрыца памерла падчас родаў, Сэй-Сёнагон пакідае службу і пастрыгаецца ў будыйскія манашкіDonawerth, Jane (2002). Rhetorical Theory by Women Before 1900. Lanham, Maryland: Rowman & Littlefield. ISBN 978-0-7425-1716-5, і на гэтым яе творчасць завяршаецца. Звестак аб жыцці пісьменніцы пасля смерці імператрыцы няма.

Творчасць Сэй Сёнагон вядома як стваральніца «Запісак каля ўзгалоўя» (枕草子, makura no sōshi) і пачынальніца літаратурнага жанру дзуйхіцу («услед за пэндзлем»).

Кніга апісвае бытавыя сцэны, уключае навелы і вершы, карціны прыроды, апісанні прыдворных урачыстасцяў, паэтычныя роздумы, замалёўкі звычаяў перыяду Хэян. Кніга была папулярнай пры двары, доўгі час існавала толькі ў рукапісных копіях, у якіх перапісчыкі часта мянялі парадак частак, дадавалі каментарыі ці рэдагавалі эпізоды. Упершыню надрукаваная ў 17 стагоддзі.

Катэгорыя:Пісьменнікі Японіі Катэгорыя:Пісьменнікі X стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя