Данііл Сяргеевіч Клімоўскі (нар. , хутар Суйкова, Дубраўскі раён, Бранская вобласць, Расія — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1956; аспірантура, 1963).
Выкладчык МППА (Мінскія курсы, выкладчык), МППА Віцебскай вобласці (інспектар), працаваў у рэспубліканскім навукова-метадычным кабінеце культасветработы (з 1954, кансультант-метадыст, дырэктар кабінета), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1963, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, у 1977—1982 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя міжнародных адносін; германа-польскія адносіны 1920-х — 1930-х гг.; гісторыя сярэдніх вякоў.
Літаратура Даниил Сергеевич Климовский / М. В. Стрелец, О. Г. Радькова // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. — Мінск, 2011. — № 1. — С. 108—109. Клімоўскі Данііл Сяргеевіч // Гістарычны факультэт / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 90.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя