Юрый Пятровіч Броўка (, г. Мінск — ) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1994). Сын пісьменніка Петруся Броўкі.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959; аспірантура, 1965).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1965, факультэт міжнародных адносін, кафедра міжнароднага права, прафесар).

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: працэс міждзяржаўнай інтэграцыі ў постсавецкай прасторы.

Бібліяграфія Международное публичное право. Общая часть : учебное пособие / [Ю. П. Бровка и др.]. — Минск, 2010. Международная правосубъектность Республики Беларусь в условиях интеграции / Юрий Бровка // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1999. — № 1. — С. 3—6.

Літаратура Броўка Юрый Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 263. Бровка Юрий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 536. Бровка Юрий Петрович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 37. Броўка Юрый Пятровіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 59.

Катэгорыя:Юрысты Беларусі