«naviny.by» (, ) — даччыны сайт навінаў інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН». Інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» пачала працу 1 студзеня 2002 года. Яна стала першай у сваім родзе ў Байнэце і публікуе навіны дня. У 2007 годзе «БелаПАН» і «naviny.by» сталі незалежнымі.
Дамен «naviny.by» разам з сайтам «БелаПАН» і шэрагам іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі быў заблакаваны беларускімі ўладамі 20 снежня 2014 года. Са жніўня 2020 года з-за асвятлення акцый пратэсту ў Беларусі доступ на сайт «naviny.by», а таксама да шэрагу іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі ў самой Беларусі таксама быў зноў заблакаваны. З красавіка 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта.
У студзені 2022 года Naviny.by перазапусцілі свой тэлеграм-канал пад назвай «Позірк. Навіны з Беларусі». У красавіку 2023 года праект «» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам, а ў 2024 годзе ўлады абвясцілі «Позірк» «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Узнагароды і прэміі 2006 год — «» ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru» (сумесна з БелаПАН).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі