Крысціна Лугн (швед. Kristina Lugn; , Тыерп, лен Упсала — ) — шведская паэтэса і драматург.
Біяграфія Бацька — вайсковец, маці — выкладчыца. Крысціна вырасла ў Шоўдэ. Першы зборнік яе вершаў «Калі б я не» (Om jag inte) пабачыў свет у 1972 годзе, пасля чаго яна выдала яшчэ шэраг. У сваіх творах з іроніяй падымае тэмы смерці і самоты.
П’есы Лугн ідуць у тэатры Драматэн, Стакгольмскім гарадскім тэатры, у незалежным Teater Brunnsgatan Fyra, які стварыў ў 1986 годзе вядомы акцёр Алан Эдвалль і дзе Крысціна Лугн ў 1997—2011 гадах загадвала літаратурнай часткай; таксама яны ставіліся ў Эдынбургу і Нью-Ёрку. Вяла ток-шоў на Шведскім тэлебачанні.
Дачка — пісьменнік і рэжысёр Марціна Мантэліус (нар. 1975).
Крыніцы
Катэгорыя:Драматургі Швецыі