Аніка Фалькенгрэн, народжаная Болін ( (Bolin); нар. 12 красавіка 1962 года) ― шведская банкір, адна з сямі кіруючых партнёраў банка Lombard Odier & Co. Прафесійную кар’еру яна пачала ў 1987 годзе ў Skandinaviska Enskilda Banken, дзе дайшла да пасады прэзідэнта і генеральнага дырэктара ў 2005 годзе, і заставалася на ёй да 2017 года. За сваю кар’еру яна займала розныя пасады членаў савета дырэктараў і атрымлівала мноства ўзнагарод, у прыватнасці, неаднаразова была адзначана Fortune адной з самых магутных жанчын глабальнага бізнесуhttp://investing.businessweek.com/research/stocks/people/person.asp?personId=20629078&ticker=SEBA:SS.

Ранняе жыццё і адукацыя Аніка Фалькенгрэн нарадзілася 12 красавіка 1962 года у Бангкоку, дзе яе бацькі знаходзіліся ў якасці дыпламатаў Міністэрства замежных спраў Швецыі. Нарадзіўшыся ў дыпламатычнай сям’і, яе пачатковыя гады характарызаваліся частымі пераездамі. Яна вярнулася ў Швецыю, каб вучыцца ў школе-інтэрнаце Sigtunaskolan Humanistiska Läroverket, і пасля гэтага працягвала вышэйшую адукацыю ў Стакгольмскім універсітэце, дзе ў 1987 годзе атрымала ступень бакалаўра дзелавога адміністравання і эканомікі.

Кар’ера Фалькенгрэн прыйшла ў SEB у 1987 годзе непасрэдна з універсітэта ў рамках банкаўскай праграмы навучання выпускнікоў. Гэта была першая прыступка на яе доўгай кар’еры ў SEB, за якаю яна займала розныя кіруючыя пасады і абавязкі больш за 30 гадоў, і завяршылася тым, што ў 2005 годзе яна заняла пасаду кіраўніка Банка ў якасці прэзідэнта і генеральнага дырэктара SEB, я знаходзілася на ёй да ліпеня 2017 года. За ўвесь час яна паспела ўзначаліць аддзел гандлю і збыту з фіксаваным прыбыткам, аддзел гандлю і рынкаў капіталу; і аддзел карпарацый і інстытуцый, да таго, як была прызначана Саветам SEB 10 лістапада 2005 года на пасаду пераемніка Ларса Тунела, які сышоў ва Сусветны банк.

У жніўні 2017 года Аніка Фалькенгрэн далучылася да Lombard Odier у якасці кіруючага партнёра. Сярод яе абавязкаў сёння ― карпаратыўная ўстойлівасць групы, сустаршынёй якой яна з’яўляецца разам са старэйшым кіруючым партнёрам групы Патрыкам Одыерам, а таксама рызыкі, маркетынг і камунікацыі.

Аніка Фалькенгрэн была членам саветаў і назіральных саветаў, у прыватнасці, Securitas, Munich Re, Scania і Volkswagen . Яна таксама працавала членам савета, а затым старшынёй Шведскай асацыяцыі банкіраў«Annika Falkengren B.Sc». . У цяперашні час яна з’яўляецца членам Каралеўскай шведскай акадэміі інжынерных навук і з’яўляецца членам савета Mentor і IMD Foundation.

Прызнанне Шведскі дзелавы часопіс Veckans Affärer назваў яе адной з самых магутных жанчын у шведскім бізнэсе ў 2005 і 2013 гадах У 2006 годзе Financial News Online паставіў яе на 68-е месца сярод «100 самых уплывовых людзей на еўрапейскіх рынках капіталу».«The Financial News 100 most influential people in European capital markets », Financial News Online, undated. . У 2012 годзе Euro Finance Group узнагародзіла Аніку Фалькенгрэн узнагародай Еўрапейскага банкіра года. Fortune неаднаразова ўваходзіў яе ў лік 10 самых магутных жанчын у сусветным бізнэсе, з’яўляючыся трэцяй па магутнасці жанчынай у Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы ў 2015 годзе.

Спасылкі Часопісы Fortune — 10 лепшых самых магутных жанчын у свеце

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў