Катарына Фростэнсан (; 5 сакавіка 1953, Стакгольм, Швецыя) — шведская , , , перакладчыцаБіяграфія на сайце Шведскай акадэміі.
Біяграфія Пляменніца вядомага святара і пісьменніка Андэрса Фростэнсана. Вывучала літаратуру, тэатр і кіно ў Стакгольмскім універсітэце. Дэбютавала кнігай вершаў у 1978. Перакладала творы Ж. Батая, Э. Бава, Кальтэса. Некалькі кніг выпусціла разам з мужам, французска-шведскім фатографам Жанам-Клодам Арно.
Прызнанне Член Шведскай акадэміі з 1992 па 2018 год (18-е крэсла). Падала ў адстаўку ў сувязі са скандалам вакол яе мужа: сцвярджалася, што праз Жана-Клода Арно і Катарыну Фростэнсан ў шэрагу выпадкаў адбывалася заўчасная ўцечка інфармацыі аб будучых лаўрэатахНобелеўскай прэмііNobel prize in literature 2018 cancelled after sexual assault scandal // The Guardian, 4.05.2018.. Катарына аспрэчвала абвінавачванні ў свой адрас;
Шведская акадэмія пагадзілася пакінуць у яе распараджэнні дзяржаўную кватэру і выплачваць ёй пенсію ў памеры 12 875 шведскіх кронFörlikning klar med Katarina Frostenson — lämnar Akademien // Aftonbladet, 18.01.2019..
Лаўрэат шматлікіх прэмій і ўзнагарод: Ордэн Ганаровага легіёна; Медаль Літаратуры і мастацтваў (Швецыя, 2007); Галоўная прэмія Дзевяці (1989); Літаратурная прэмія Паўночнага Савета (2016);
Бібліяграфія I mellan / Паміж (1978) Rena land/ Чыстая зямля (1980) Den andra/ Іншы (1982) I det gula/ У жоўтым (1985) Samtalet / Размова (1987) Stränderna/ Пляжы (1989) Överblivet (1989) 4 monodramer/ 4 манадрамы (1990) Moira (1990) Joner/ Іёны (1991) Berättelser från dom/ Гісторыі з іх краіны (1992, новеллы) 3 × Katarina Frostenson (1992) Tankarna/ Думкі (1994) 2 Skådespel: Traum; Sal P/ Сон. Зала П (1996, драмы) Vägen till öarna (1996) Staden — en opera/ Горад (1998) Korallen/ Карал (1999) Kristallvägen (2000 Skallarna (2001, эсэ, у суаўтарстве з А.Фіарэтасам. Endura (2002) Karkas (2004) Ordet/ Слова (2006) Tal och Regn/ Размова і дождж (2008) Flodtid (2011) Tre vägar (2013) Sånger och formler (2015)
Катэгорыя:Драматургі Швецыі Катэгорыя:Перакладчыкі Швецыі Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Шведская акадэмія