Анатоль Мікалаевіч Сіроцкі (нар. , в. Бібікі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976), дацэнт (1983), прафесар.
Біяграфія Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Філалогія», 1960), Мінскую вышэйшую партыйную школу (аддзяленне журналістыкі, 1969), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура, спецыяльнасць «Гісторыя», 1976).
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт міжнародных адносін, кафедра мытнай справы, прафесар).
Узнагароды Медаль «За асваенне цалінных зямель» (1958); Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970); Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1988); Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2007).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: беларуская дыяспара ў этнакультурным працэсе; мытная справа і мытнае регуляванне ў сістэме міжнароднага і айчыннага мытнага права.
Бібліяграфія Комментарий к Таможенному кодексу Республики Беларусь / А. Н. Сиротский. — Минск, 2002. Основы таможенного дела : учебник для студентов специальности «Таможенное дело» вузов / [В. А. Гошин и др.]. — Минск, 2003. Беларуская дыяспара : нарысы гісторыі і сучаснага стану / [аўтары-складальнікі: М. М. Бацян і інш.]. — Мінск, 2006. Таможенное дело : словарь-справочник / [С. А. Алейников и др. ; под общей редакцией и научным руководством А. Н. Сиротского]. — Минск, 2004.
Літаратура Сіроцкі Анатоль Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 436.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта МДПУ імя І. П. Шамякіна