Ія Вітальеўна Малкіна (в. Старое Раматова, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка, першы намеснік Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2014—2019). Кандыдат юрыдычных навук.

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Старое Раматова Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і вайскоўца.

У 1997 годзе з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

C 1997 па 2001 год працавала ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у тым ліку намесніцай дырэктара — начальніцай упраўлення гуманітарнай дзейнасці ДэпартаментаКіраўніцай Мінпрыроды можа стаць жонка «гранатамётчыка» Кучынскага. Затым узначальвала юрыдычную службу і галоўнае ўпраўленне прававога забеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі БеларусьПосмотрите, кто стал зампредом «Белгоспищепрома» .

У 2000 годзе скончыла з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне». У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Адміністрацыйнае права».

У маі 2014 года была прызначана на пасаду першага намесніка Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, курыравала буйныя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

У маі 2019 года звольнена з пасады першага намесніка Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта.

З 29 чэрвеня 2019 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2019 года № 415 «Аб назначэнні І. В. Малкінай» па 15 лютага 2020 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2020 года № 92 «Аб назначэнні І. В. Малкінай і Г. Я. Чарняка» працавала намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

15 лютага 2020 года назначана першым намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам», аднак ужо 17 сакавіка 2020 года вызвалена ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам да другога наймальнікаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2020 года № 150 «Аб вызваленні І. В. Малкінай».

У сакавіку 2020 года накіравана на работу ў Маскву памочніцай старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісііМясникович позвал к себе на работу в Москву крупных белорусских чиновников .

Сям’я Муж — Віктар Францавіч Кучынскі, беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I—III скліканняў, вядомы, як «гранатамётчык» Лукашэнкі.

Катэгорыя:Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук