Фаградалсф’яль () — вулкан у Ісландыі, на паўвостраве Рэйк’янес.
Вывяржэнне
Фаградалсф’яль бяздзейнічаў апошнія 6 тыс. гадоў. У 2021 годзе вулкан прачнуўся. Тры тыдні перад вывяржэннем паўвостраў штодня скалыналі землятрусы, таму спецыялісты чакалі абуджэнне вулкана. 19 сакавіка пачалося першае вулканічнае вывяржэнне ў рэгіёне за прыкладна 800 гадоў. Вывяржэнне ўяўляе сабой расколіну даўжынёй каля 500—700 м. Лава разлілася ў межах 1 км, яна расцяклася ў два бакі ад жарала вулкана. Паводле разлікаў метэаролагаў, вывяржэнне не пагражае населеным пунктамnn.by.
Катэгорыя:Вулканы Ісландыі