Паўднёвыя могілкі, або Саўтэрн () — вялікія муніцыпальныя могілкі ў раёне горада Манчэстэр (Англія), размешчаныя за 6 км на поўдзень ад . Былі адкрытыя ў 1879 г., з’яўляецца ўласнасцю і кіруюцца . Гэта найбуйнейшыя муніцыпальныя могілкі ў Вялікабрытаніі і другія па велічыні ў Еўропе.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Беларускія дзеячы Выразных нацыянальных секцый на могілках няма, але большасць (прынамсі 11 з 13 выяўленых на Паўднёвых могілках) беларускіх магіл знаходзіцца ў адным сектары. З 17 пахаваных на могільніку беларусаў толькі пяць жанчын, i ўсе яны народжаныя паміж 1916 i 1926 гадамі. Храналогія мужчынскіх пахаванняў крыху шырэйшая і пачынаецца ад 1909 года, але заканчваецца таксама 1926 годам.

8 магіл адзіночных, парныя ж прадстаўленыя не толькі традыцыйнымі пахаваннямі мужа й жонкі, але і нечаканым варыянтам двух мужчын з рознымі прозвішчамі: так, Кастусь Варэнік спачывае разам з Кастусём Вашчылкам. На 9 беларускіх помніках прысутнічай шасціканцовы еўфрасіннеўскі крыж, праўда, беларуская мова прысутнічае толькі ў пяці эпітафіях i толькі побач з англійскай. Сярод пахаваных на могілках знаходзяцца беларусы, што былі ўдзельнікамі арганізацый-апанентаў: дзеячы прабэнээраўскага Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ), а таксама сябры прабэцээраўскага Беларускага вызвольнага руху (БВР)Натальля Гардзiенка. МОГIЛКI ЯК ЧАСТКА МЭМАРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЭМIГРАЦЫI.

Янка Абабурка (1921—2009) — беларускі праваслаўны святар. Кастусь Варэнік (1917—2002) — беларускі грамадскі дзеяч. Міхась Вішнеўскі (1924—1992) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра БВР. Мацей Дурэйка (1915—1965) — беларускі грамадскі дзеяч. Яго магіла адна з нямногіх беларускіх, дзе надпіс зроблены кірыліцай. Алeна Міхалюк (1930 — 2022) — беларуская грамадзкая дзeячка, старшыня ЗБВБУладзімер Арлоў "Імёны Свабоды" с.837 https://docs.rferl.org/be-BY/2023/03/24/01000000-0aff-0242-8190-08db2c86cc48.pdf. Аляксандр Шпігановіч (1917—2003) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра БВР. Кастусь Шыбіцкі (1916—1990) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра ЗБВБ. Пётра Шыркоўскі (1925—2004) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра ЗБВБ. Міхась Яськевіч (1926—2002) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра ЗБВБ.

Спасылкі

Катэгорыя:Манчэстэр Катэгорыя:Могілкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:1879 год у Англіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1879 годзе