Лі Люке Тыматэй Закрысан (; нар. 18 сакавіка 1986, Істад, лен Мальмёхус, Швецыя), больш вядомая як Люке Лі () — шведская спявачка.

Біяграфія Люке Лі нарадзілася ў 1986 годзе ў горадзе Істад (правінцыя Сконэ, Швецыя). Пазней сям'я пераехала ў Стакгольм, а калі ёй споўнілася шэсць гадоў, яны з'ехалі ў горы ў Партугаліі, дзе пражылі пяць гадоў. Сям'я праводзіла час таксама ў Лісабоне і Марока, а зімой — у Непале і Індыі. Ва ўзросце 19 гадоў Лі пераехала на тры месяцы ў Нью-Ёрк, куды вярнулася назад для запісу альбома, калі ёй быў 21 год..

Яе міні-альбом "Little Bit", выпушчаны ў 2007 годзе, атрымаў некаторы поспех. Пра спявачку напісалі ў музычным блогу Stereogum, апісваючы яе стыль як сумесь соўла, электра і " поп-музыкі з цукровай пудры».

Дэбютны студыйны альбом Люке Лі "Youth Novels" выйшаў у Скандынавіі на лэйбле LL30 студзеня 2008 года. Больш шырокі рэліз у Еўропе адбыўся ў чэрвені таго ж года, а праз два месяцы - у ЗША. Пласцінку спрадзюсавалі Б'ёрн Ітлінг з групы Peter Bjorn and John і Ласэ Мортэн.

Другі альбом спявачкі пад назвай "Wounded Rhymes" быў выпушчаны ў 2011 годзе.

Трэці альбом "I Never Learn" быў выпушчаны 2 мая 2014 года.

8 чэрвеня 2018 года спявачка выпусціла свой чацвёрты альбом "So Sad So Sexy".

Сінглыhttps://www.allmusic.com/artist/lykke-li-mn0000996075/songs (2007) (2007) «Breaking It Up» (2008) «Tonight» (2009) (2010) (2011) «Sadness Is a Blessing» (2011) «Youth Knows No Pain» (2011) (2013) «Du är den ende» (2014) (2014) «No One Ever Loved» (2014) «Gunshot» (2014) Never Gonna Love Again (2015) Unchained Melody (2017) Deep End (2018) Hard Rain (2018) Utopia (2018) Sex Money Feelings Die (2018) Two Nights (2018)

Катэгорыя:Жанчыны Швецыі Катэгорыя:Музыканты Швецыі