Крысціна Альма Элізабэт Шолін (; нар. 26 снежня 1937 года) ― шведская актрыса тэатра і кіноChristina Schollin (швед.). Swedish Film Institute. .
У першую чаргу вядомая міжнароднай аўдыторыі сваімі ролямі ў фільмах «Дарагі Джон», «Песнь Нарвегіі», а таксама ў кінакарціне «Фанні і Аляксандр» рэжысёра Інгмара БергманаVermilye, Jerry Ingmar Bergman: His Life and Films. McFarland (15 November 2006)..
Біяграфія Тэма "анёла" стала неад'емнай часткай вобраза Шолін. Да 2011 года яна мела свой уласны магазін падарункаў з адпаведнай тэматыкай, а таксама залу выканальніцкіх мастацтваў у Старым горадзе Стакгольма.
У Швецыі атрымала вялікую вядомасць за выкананне ролі Маргарыты Охман ў серыяле "Varuhuset" і ролі Біргіты Вастберг ў мыльнай оперы "Tre Kronor", серыі якой выходзілі ў 1994-1996 ггChristina Schollin minns 30-årsjubilaren Varuhuset: ”Det var en härlig bitchroll” (9 March 2017). .
У наступныя гады набыла папулярнасць пасля ўдзелу ў серыяле "Wahlgrens värld", які трансляваўся на тэлеканале Kanal5 і быў прысвечаны жыццю і творчасці дачкі Шолін, Пернілы Вальгрэн, якая з'яўляецца спявачкай і актрысайBianca Ingrossos ilska – mot Christina Schollin. .
Прыватнае жыццё З 1962 года Крысціна ў шлюбе з акцёрам Хансам Вальгрэнам; у мужа і жонкі чацвёра дзяцей: Пітэр, Ніклас (мастак і акцёр), Перніла (спявачка і актрыса) і Лінус (таксама з’яўляецца акцёрам)Så firar Wahlgren sina 40 år — ett år för sent (швед.). Aftonbladet. .
Узнагароды У 1966 годзе была ўдастоеная прэміі «Залаты жук» у намінацыі «Лепшая актрыса» за ролю ў фільме «Орман» рэжысёра Ханса АбрамсаOrmen (1966). The Swedish Film Database.
Катэгорыя:Актрысы Швецыі