Ваяводскі мундзір — святочны строй польскай шляхты, які мусілі насіць падчас з’ездаў сеймікавых і сеймавых паслы кожнага ваяводства і павета. Быў прыняты пастановай на сейме Рэчы Паспалітай у 1776 годзе, выкарыстоўваўся ў 1776—1795 гадах.
Гісторыя
рэкамендаваў шляхце кожнага ваяводства насіць аднастайныя строі, выкананыя абавязкова з мясцовага сукна, якія павінны былі стаць элементам, які адрозніваў і вызначаў дэпутатаў ад дадзенага рэгіёна. Нягледзячы на тое, што канстытуцыя Сейма не ўказвала знешні выгляд уніформы і ўводзіла свабоду іх нашэння, рэкамендацыі Сейма былі практычна неадкладна выкананы, і асобныя сеймікі прынялі ўласныя колеры адзення, жупанаў і паясоў. Паны прыехалі на Сейм у 1778 годзе ў ваяводскіх мундзірах. Некаторыя ваяводствы (у тым ліку і ) таксама ўвялі асобную сеймавую форму, адрозную ад адзення на сейміках. Закон аб ваяводскіх мундзірах быў пацверджаны , адначасова забараняючы насіць з імі любыя ўпрыгажэнні.
Ваяводскія мундзіры, якія ўзніклі на хвалі супраціву кансерватыўна настроенай шляхты супраць французскай моды, унеслі свой уклад у абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці і згулялі сваю ролю ў працэсе стварэння польскага нацыянальнага касцюму. На яго спаслаўся сейм Герцагства Варшаўскага, увёўшы для шляхты па ўсёй краіне адзіны цэласны строй.
Прыклады
ваяводства Брацлаўскае: кунтуш ясна-шафіравы, вылогіДэталі мундзіра, якія розніліся колерам ад агульнага колеру мундзіра: каўнер, лацканы, манжэты, акантоўкі шкарлатныяпурпурныя, ярка-чырвоныя, жупан белыБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5 ваяводства Віленскае: кунтуш гранатавы, вылогі і жупан кармазінавыяцёмна-чырвоныя павет Ашмянскі: кунтуш, вылогі і жупан зялёныя ваяводства Полацкае: кунтуш кармазінавы, вылогі і жупан гранатавыя ваяводства Новагародскае: кунтуш шкарлатны, жупан і вылогі чорныя павет Слонімскі: кунтуш шафіравы, жупан і вылогі саламянага колеру; на сейме — кунтуш кармазінавы, жупан і вылогі шафіравыя павет Ваўкавыскі: кунтуш гранатавы, жупан і вылогі кармазінавыя; на сейм — кунтуш кармазінавы, вылогі і жупан гранатавы павет Аршанскі, ваяводства Віцебскае: кунтуш зялёны, вылогі і жупан белыя ваяводства Брэст-Літоўскае: кунтуш шафіравы, вылогі кармазінавыя, жупан і пас белыя ваяводства Мсціслаўскае: кунтуш гранатавы, вылогі блакітныя, жупан саламяны ваяводства Менскае: кунтуш кармазінавы, жупан і вылогі гранатавыя павет Рэчыцкі Менскага ваяводства: кунтуш кармазінавы, жупан і вылогі белыя
Літаратура
Спасылкі
Mundury wojewódzkie a renesans polskiego stroju narodowego w epoce stanisławowskiej
Катэгорыя:Ваяводствы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Адзенне Катэгорыя:Уніформа