Паліна Васілеўна Дружына (у дзявоцтве Галачэва; , в. Палоева, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — жнівень 2000Ад Паліны да «Паўлінкі» № 13 (831) 29.03.2008 — 04.04.2008 г) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).

Біяграфія Скончыла ў 1955 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Я. Віцінга). З 1955 года салістка Беларускай філармоніі, у 1957—1983 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.

Творчасць Валодае моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону. Найбольш блізкія ёй ролі лірыка-драматычнага плана. Сярод партый у нацыянальных операх: Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), у класічных — Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любаша, Любава («» і «» М. Рымскага-Корсакава), Графіня і Паліна, Княгіня («Пікавая дама», «» П. Чайкоўскага), Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Амнерыс, Ульрыка, Азучэна («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж. Вердзі), Лаура і Сляпая («» ). У канцэртным рэпертуары творы бел. кампазітараў, кампазітараў-класікаў, бел. нар. песні.

Сям’я Была ў шлюбе са спеваком Міхаілам Дружынам, з якім мела сына Аляксандра, які працаваў на тэхнічных пасадах у Тэатры музычнай камедыі.

Літаратура

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі