Вера Міхайлаўна Малькова (, г. Тэлаві, цяпер Грузія — ) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Народны артыст БССР (1949).

Біяграфія Скончыла ў 1933 годзе Тбіліскую кансерваторыю. З 1933 года ў Грузінскім тэатры оперы і балета. З 1937 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1953—1959 гадах мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады.

Творчасць Валодала высокім вакальным майстэрствам, прыгожым мяккім голасам цёплага тэмбру. Стварыла шэраг паэтычных вобразаў у нацыянальным рэпертуары: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Вольга («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса), у творах рускай і замежнай класікі — Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Марфа («» М. Рымскага-Корсакава), Мажэнка («» Б. Сметаны), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Чыа-Чыа-сан («» Дж. Пучыні), Неда («» Р. Леанкавала), сучасных кампазітараў (Наталля ў «Ціхім Доне» I. Дзяржынскага).

Літаратура

Жураўлёў Дз. Вера Малькова // Слова пра майстроў сцэны. — Мн., 1967.

Театральная энциклопедия. Том 3. / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1964. — 1086 стр. с илл., 7 л. илл.

Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі