Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын () — савецкі і расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1981). Член-карэспандэнт Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы член АМ ГДР (1983).
Біяграфія Нарадзіўся 16 снежня 1932 года ў Маскве.
У 1955 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Ю. А. Шапорына і класе фартэпіяна Я. У. Фліера.
Творчасць Працаваў у розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вакальна-інструментальных твораў, увёў прыёмы народнай манеры спеваў у акадэмічным жанры.
Дасягненні ў галіне музычнага тэатра звязаны з увасабленнем рускай літаратурнай класікі. Сярод твораў: оперы «» (пастаўлены ў 1961), «Мёртвыя душы» (пастаўлены ў 1977), балеты «» (пастаўлены ў 1960), «» (пастаўлены ў 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж. Бізэ; у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «» (пастаўлены ў 1972), дзве сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у тэатры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднайменны балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фартэпіяна, хары, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, кінафільмаў, у тым ліку «Нармандыя — Нёман», і іншыя.
Выступаў як музычны крытык.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1972). Ленінская прэмія (1984). Дзяржаўная прэмія Расіі (1992).
Крыніцы
Літаратура
Тараканов М. Творчество Родиона Щедрина. М., 1980; Прохорова Н. Родион Щедрин: Начало пути. М., 1989.
Спасылкі
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Балетныя кампазітары Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 9-га склікання Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці гуманітарнай дзейнасці Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Авацыя» Катэгорыя:Мемуарысты Расіі Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад творчых саюзаў Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Ганаровыя прафесары МДУ